1863 год на Беларусі/Гэй-га разам, хлопцы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэй-га разам, хлопцы
Песьня
Аўтар: Фелікс Ражанскі
1863
Крыніца: Ігнатоўскі, У. 1863 год на Беларусі — бач. 158
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гэй-га разам, хлопцы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Трэба адзначыць, што сялянства ў раёне чыннасьці аддзелу Траўгута падтрымлівала паўстанцаў. У аддзеле Траўгута было шмат сялян-беларусаў. М. Дубецкі[1] ў сваіх ўспамінах падае нават тэкст песьні, якую сьпявалі паўстанцы - беларусы ў адзеле Траўгута. „Гэй-га разам, хлопцы! Гу-га мы, малодцы! Гэй-га з палякамі, гу-га, а бог з намі. І на божу здайма волю нашы сьлёзы і нядолю. Гэй-га, мы пачулі, гу-га, што нас скулі. Гэй-га цяпер знаем, гу-га выклікаем: З зямлі нашай вон, варогі; маскалёў злуп вон за ногі! Гэй-га, мае людзі. Гу-га добра будзе. Гэй-га, ой радныя, гу-га міленькія. Будзе вольнасьць праўдзівая, дасьць яе нам Польшча сьвятая“.


  1. M. Dubiecki. Romuald Traugutt i jego dyktatura pod czas powstania styczniowego. Krakow. 1907, ст. 63

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.