Я хацеў бы (Мілюць)
Выгляд
Я хацеў бы Аўтар: Алесь Мілюць 1931 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая — с. 316 |
Я хацеў бы пяяць, як пяе
Майскім раннем ў бары салавей;
Я хацеў бы, каб песні мае
Грэлі праўдаю сэрцы людзей…
Я хацеў бы звінець, як звініць
Той царкоўны натрэснуты звон;
Я хацеў бы народ свой ўзбудзіць,
Каб ён скінуў адвечны свой сон…
Я хацеў бы гудзець, як гудзе
Ў полі вецер асенні з дажджом;
Я хацеў бы у братняй бядзе
Згінуць смелым і гордым байцом…
Я хацеў бы шумець, як шуміць
Перад бурай пагудзісты гай;
Я хацеў бы моц злую разбіць,
Што руйнуе радзімы мой край!..
24 кастрычніка 1931 г.
Скорычы