Я болей не плачу… Я муку сваю
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
*** Я болей не плачу… Я муку сваю Верш Аўтар: Аляксандар Алесь Пераклад: Уладзімір Жылка Крыніца: Выбраныя творы — 1998, Кнігазбор |
Арыгінальная назва: «*** Я більше не плачу… Я муку свою» |
Я болей не плачу… Я муку сваю
Навек ланцугамі скую.
Народ мой закуты, забраны,
Гараць яго раны…
І душу сваю
Я ранам яго аддаю.
Я больш не спяваю: ў змаганні ўначы,
Спяваюць жалезны мячы.
Маланкамі ў цемры лятаюць,
Да бою склікаюць, —
Няхай ў барацьбе
І мой меч пяе аб сабе.
Даволі маўчаці. Нямыя рабы
Паднялі штандар барацьбы;
Народ загукаў мой: «Да бою
За землю, за волю!»
І ў помсце святой
Крычу я: «За волю, на бой!»