Яшчэ ўзыдзе сонца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Яшчэ ўзыдзе сонца
Аўтар: Алесь Мілюць
1930
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 316

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Яшчэ ўзыдзе сонца,
Ночкі змрок развее...
Яшчэ прыйдзе доля
З лепшаю надзеяй...

Песня салаўіна
Вольна разліецца,
Сэрца беларуса
Радасна заб’ецца...

Яшчэ ўзыдзе сонца —
Злая моц загіне...
Яшчэ край наш родны
Сваё гора скіне!