Ян Гэнрых Пастэлёцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ян Гэнрых Пастэлёцы
Публіцыстыка
Аўтар: Мікола Ільяшэвіч
1928 год
Крыніца: Часопіс «Студэнская думка» (Вільня), верасень-кастрычнік 1928, № 3 (10), б. 13-15

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мік. Ільяшэвіч.

Ян Гэнрых Пастэлёцы.[1]

Імя Пэсталёцыя, вялікага пэдагога, для нас Беларусаў павінна быць асабліва дарагім і блізкім у сучасным змаганьні за родную й перадусім агульна пачатковую школу. А таму трэба з асаблівай увагай і пашанай аднесьціся да гэтага, узапраўды першага модэрнага закладчыка соцыяльнага выхаваньня, у сотыя ўгодкі ягонае сьмерці.

Ян Гэнрых Пэсталёцы нарадзіўся 1146 г. у Цурыху (Швайцарыя). Ужо ў маладых гадох ён страціў свайго бацьку, а таму далейшае выхаваньне належала матцы, якая пакінула значныя рысы свае жаночае павагі. Пэсталёцы дужа рана захапіўся жаданьнем палепшыць дабрабыт свайго швайцарскага народу, а калі-ж падужэў настолькі, каб прыступіць да зьдзейсьненьня сваіх ідэалаў, — закладае прыкладнае гаспадарства ў Нэўгофу. Аднак у хуткім часе пераменьвае яго (1714) ў прытулак — школу для жабракоў, якіх хацеў выхаваць і прыгатаваць гэткім чынам ддя жыцьця. Ён вучыць іх працаваць у полі, агародзе, навучае таксама рамёслам. І вось Пэсталёцы, сам у вялікай меры жабрак, жыве сярод амаль 50-ёх дзяцей жабракоў, каб вучыць іх для агульна-людзкага дабра. Але з гэтак узьлюбленай справай пэдагогічнай, новага сыстэму—ўпрост рэвалютыйнага ў тыя часы, ён праз пяць гадоў разстаецца, бо матэр‘яльныя варункі вясьці яе далей не дазвалялі.

Тагды ў працягу двух дзясяткаў гадоў займаецца Пэсталёцы літэратурнай працай, думаючы аб той хвіліне, калі настане ізноў мамэнт рэальнае дзейнасьці. У 1780 г. Пэсталёцы выдае невялічкі твор пад назовам: „Вечар пустэльніка“ (Abendstunde eines Einsiedlers), у якім выкладае, у выглядзе афорызмаў, свае думкі на выхаваньне. Потым піша і выдае вясковы раман для народу — пэдагогічнага значэньня: „Лінгард і Гэртруда“ (1781);, „Байкі“—зборнік сатыраў на палітычныя і грамадзкія ўзаемаадносіны таго часу. (Сваімі ранейшымі практычнымі спробамі ўзгадаваньня, а потым і сваей літэратурнай працай, Пэсталёцы здабыў сабе вялікую славу і популярнасьць ня толькі ў краі, але й за межамі. Швайцарская ўлада даручыла тагды яму выхававьне сіротаў у м. Стансу, а потым прадаўжае сваю працу ў Бургдорфу, гдзе сваю чыннасьць разшырыў значна.

Ля прытулку-школы закладае інтэрнат і нават папаўняе школу новым складам пэдагогічных памоцных сілаў. Будучы вучыцелем, Пэсталёцы піша аб выхаваньні, аб падставах выхаваньня ў школе й хаце, што выявілася ў творах: „Як Гертруда вучыць сваіх дзяцей“ і „Кніга матак“.

Калі-ж палітычныя варункі ў Швайцарыі зьмяніліся, Пэсталёцы дастае ад бэрнскае ўлады замак у Мюнхэнбухзэ, а потым перабіраецца ў Іфэрдэн (Iverden), гдзе ў замку Карла Сьмелага закладае інстытут для выхаваньня бязпрытульных дзяцей. Гэтая апошняя ягоная праца, узгадаваньне дзяцей у Іфэрдэну, набыла сусьветнага значэньня і разгалосу ў тыя часы. Сюды зьязджаліся з усіх канцоў Эўропы розныя вучоныя, палітыкі, духоўныя асобы, нават каралі і цары, — пабачыць на нябывалы экспэрымэнт у выхаваньні. Аднак большая частка гэтых цікаўцаў не ацаніла яго працы, многія аднесьліся з скэптыцызмам да ўсяе гэтае школьнае сыстэмы, а некаторыя проста аднесьліся варожа. Пасыпаліся розныя памфлеты, сьмешкі, — што „іншым памагае, а сабе памагчы ня можа“ і г. д. Зусім натуральна, што пры гэткім адношаньні Пэсталёцы, ужо ў гадах, ня мог прадаўжаць сваю справу, агульна-людзкага значэньня. Асабліва перашкаджалі ў працы частыя агледзіны чужынцаў, унутраныя сваркі памацнікоў, варожасьць духавеяства. 1825 г, новазаложавая інстытуцыя мусіла зачыніцца. Гэтакая няўдача моцна падзеяла на Пэсталёцыя і ён напісаўшы, „Лебядзіную песьню“ (der Schwanengesang), у якой разьвіў пагляды на падставы пэдагогікі, апіраючыся на сваёй дасьледжанасьці, памёр у 1827 годзе.

З гэтага кароткага біографічнага нарысу відаць, што Пэсталёцы быў муж больш хутчэй палкага чуцьця, чымся розуму; больш практык, чымся тэорэтык, які ўсё сваё жыцьцё і здольнасьці аддаў агульнай справе. Гэта быў надзвычайны чалавек, які першы з пэдагогаў высунуў пытаньне й ў практыцы выявіў патрэбу агульнага ўзгадаваньня, г. ё. бяз розьніцы нацыявальнасьці, клясавага паходжаньня і полу.

Да Пэсталёцыя, дзейнасьць якога прыпадае на канец XVIII і пачатак XIX стагодзьдзя, выхаваньне насіла характар арыстократычны, прадстаўнікамі якога ў пэдагогіцы зьяўляюцца Лок і Руссо. Праўда, ужо Аміс Комэнскі ў пачатку XVII ст. кінуў кліч соцыяльнага выхаваньня, але гэты кліч не дайшоў да шырэйшых кругоў і ў практыцы зусім не стасаваўся. Потым філёнтрапістыя (Басэдаў, Зальцман) рабілі спробы падайсьці да распаўсюджваньня ідэі соцыяльнага выхаваньня, але ў рамках ізноўжа мяшчанскае клясы. Усе яны былі толькі папярэднікамі вялікага пэдагога Пэсталёцыя, які зусім адкінуў арыстократычны індывідуалізм ў выхаваньні. Ён хацеў, каб грамадзянства й дзяржава ўзялі дагляд над выхаваньнем моладзі, бо выключна хатняе выхаваньне й ёсьць прычынай той, якая спараджае нахілы да індувідуальнага пераважаньня павагі ўзгадавальніка. Выхаваньне, паводле Пэсталёцня, мусіць быць у грамадзянстве, ісьці праз грамадзянства і служыць для грамадзянства. Але памыліўся-б той, хто хацеў-бы бачыць у Пэсталёцыя выключна імкненьне да космополітызму альбо інтэрнацыяналізму ў сучасным разуменьні. Клаў вялікую ўвагу Пэсталёцы й на мамэнт нацыянальнага ўзгадаваньвя, аднак ён ня так яскрава выяўлены, як мамэнт соцыяльны. Пэсталёцы выяўляў думку, якая сталася ў пэдагогіцы аксыёмаю, што вучыцца чужых моваў ня можна, ў дзіцячым узросьце— да тае пары, пакуль дзіця не апанавала сваёй матчынае мовы; На жаль гэты мамэнт, які падкрэсьліваў сто год таму Пэсталёцы, ня ўсюды стасуецца ў адносінах да дзяцей. Палітычныя махлярствы людзей з душой tabulanigra зацямняюць тыя агульна-людзкія неад’ёмныя правы, за ідэалы якіх людзі аддавалі ўсё жыцьцё. Можна было б многа пісаць аб тых элемэнтах Пэсталёцыявае дзеанасьці пэдагогічнае, але гэта завяло-б нас у галіну спэцыяльнае пэдагогікі. Нам важна адказаць на пытаньне: — чым ёсьць Пэсталёцы для нас Беларусаў?

Вось-жа ў сучасную цяжкую хвіліну змаганьня за родную школу—адказ можа быць адзін:

— Пэсталёцы ёсьць нам прыклад у сваёй бязупыннай працы для дабра агульнага. Як некалі Пэсталёцы, ня гледзячы на розныя крыўды і перашкоды, гарнуў да сябе ўсіх бязпрытульных, бедных дзяцей — каб выхаваць іх грамадзянамі і прыгатаваць да практычнага жыцьця, гэтак каб кожны сьведамы шчыры Беларус, не зважаючы на ўсе перашкоды, прасякнуўшыся да максымума магчымасьці, прынёс у ахвяру свае здольнасьці і матэр’яльныя магчымасьці на адбудову роднае беларускае школы.

Пэсталёцы паказаў яскрава, што нават не патрэбны вялікія сродкі, патрэбная толькі добрая воля. Гэтую добрую волю ў пабудаваньні беларускае роднае школы, трэба верыць, Беларусы маюць!


  1. Артыкул гэты быў пісаны да 100-ых угодкаў сьмерці вялікага пэдагога Пэсталёцыя, аднак з тае прычыны, што часопісь ня выходзіла, друкуецца амаль з гадавым запазьненьнем, — Рэдакцыя.