Перайсці да зместу

Янку Брылю

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Янку Брылю
Аўтар: Алесь Мілюць
1939
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 328

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ад родных далёкіх «крэсаў»,
Ад шэрых хат й сялянскіх бед,
Ад Вушы хваляў, шэпту лесу —
Прымі ты шчыры мой прывет!
Ад тусклай восені лазуры,
Ад жоўтых дзён, дзе сухацвет,
Ад туманоў сівых і хмурых —
Прымі гарачы мой прывет!

Ад ідэалу вернай службы —
Святыні прошлых нашых лет...
Ад нашай братняй, шчырай дружбы
Прымі паклон мой і прывет!

20 жніўня 1939 г.
Скорычы