Як ўсё ў жыцьці…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Як ўсё ў жыцьці…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1921
Крыніца: http://rv-blr.com/verse/show/6632


Як ўсё ў жыцьці, яшчэ вясна
Мінула ў вечнасьць назаўсёды.
Памножыла тугу й нягоды,
Як ўсё ў жыцьці, яшчэ вясна…

Душы ж як бы чагосьці шкода,
А думка за адной адна:
Ў тваім жыцьці яшчэ вясна
Мінула ў вечнасьць назаўсёды.

(1921)