Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/39
← 38. ⁂ Пад ценьню цёмных ліп | 39. ⁂ Як толькі закрыю я вочы Паэзія ў прозе Аўтар: Максім Багдановіч 1927 год |
40. Д. Д. Дзябольскаму → |
39.
∗ ∗
∗ |
Як толькі закрыю я вочы, стамлёныя сьветам газьніцы, як толькі ўсплывуць перад імі чырвоныя, сінія плямы, — дык зараз-жа сэрца згадае апошняе наша спатканьне, — чырвоныя, яркія вусны, глыбокія, сінія вочы… Як той матылёк лёгкакрылы, што вось-вось із маку ўзьвіецца, на вуснах яе трапятала і была ня ў сілах сарвацца адно ціхавейнае слова; якое — ўжо вы угадалі! Ах вусны, чырвоныя вусны! ах словы, чароўныя словы! Ня дзіва-ж, мае дарагія, што сьлёзы ў мяне праступаюць з-пад хмурных павек, і кажу я: «паменшыце сьвету ў газьніцы, бо штось яна рэжа мне вочы».
1911.
Увагі
[правіць]39. Як толькі закрыю… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1911 г. № 18—19.
Русіцызм: „із“ („маку“, 5 р.), „Была ня ўсілах савацца“ (6 р.) — няўдалы зварот: для рытмікі націск трэба рабіць на складзе „бы“, між тым як, паводле правапісу, трэ‘ было-б чытаць „было“ (з націскам на канцы).
„Узьвіецца“ (зам. „узаўецца“) застаўлена, каб не парушаць рытмікі.