Перайсці да зместу

Як за падатак, абступілі… (Шаўчэнка/Глебка)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Як за падатак, абступілі…
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Пятро Глебка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 Як за падатак, абступілі
Мяне ў чужацкай старане:
Туга і восень. Божа мілы!
Куды ж ад іх схавацца мне?
Што мне рабіць? Ужо й гуляю
Па тым Арале; і пішу,
Складаю вершыкі, грашу,
Выпадкі даўнія без краю
Ў душы сваёй перабіраю
Ды спісваю,— каб сум і жаль
Не перліся, як той маскаль,
Ў душу самоты. Люты злодзей
Упарта прэцца ўсё ж, і годзе.

Кос-Арал 1848