Перайсці да зместу

Як выбіраць дэпутатоў у Гас. Думу (1912)/Хто не мае выбарнаго права?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Выбары у рабочых Хто не мае выбарнага права?
Даведнік

1912 год
Ахрана свабоды выбароў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хто не мае выбарнаго права?

Выбарнаго права, — значыць, права падаваць голас на выбарах і быць выбраным, — не маюць:

1) усе кабеты;

2) мужчыны, каторым німа ешчэ 25 гадоў:

3) вучашчыеся у школах, хаця-бы і вышэйшых;

4) ваенные;

5) брадзячые інеродцы;

6) чужаземные падданые;

7) усе, што знаходзяцца пад судом, або ўжо судзіліся і не былі апраўданы, калі іх пазвалі на суд за праступкі, за каторые па закону адбіраюцца, ці агранічываюцца правы: такіе асобы не карыстаюць з выбарнаго права нават і тады, калі ім кару суд паменшыў, або калі пасьля іх памілаваў Гасудар Імператар;

8) „несостояцельные“ даўжнікі (банкруты), апрача тых, каторых суд прызнаў зруйнаваўшыміся праз якое нешчасьце;

9) асобы, каторые выдалены па прыгаворам з свайго становаго обчэства, ці шляхоцкаго сабраньня, і быўшые духоўные, c каторых знялі сьвяшчэніцкі сан:

10) асобы, каторые знаходзяцца пад апекай.

Апрача таго губэрнатары, віцэ-губэрнатары і служачые ў паліціі не маюць права належаць да выбароў у тэй губэрні, дзе яны служаць.