Перайсці да зместу

Язэп Падабед. Вершы — Выданьне ЦБ «Маладняка» (Пушча)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Язэп Падабед. Вершы — Выданьне ЦБ „Маладняка“. 34 стар. 15 к.
Крытыка
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Крыніца: Савецкая Беларусь. — 26 студзеня 1926. — №19 (1614). — С. 6.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Бібліаграфія

ЯЗЭПА ПАДАБЕД. ВЕРШЫ — ВЫДАНЬНЕ ЦБ „МАЛАДНЯКА“. 34 СТАР. 15 К.

… Дасягнуць вечна мэту льга, Калі надзеі звоняць — не шуршаць.
Я. Падабед.

Заўсёды паэта ў сваёй творчасьці раздае свае настроі, свае перажываньні і сваё сьветаадчувавьне. Зрабіўшы дакладны агляд творчасьці таго ці іншага паэты, мы можам устанавіць: ці мастацкае „я“ паэты зьліта ў адно сугалосьсе з настроямі сучаснасьці, ці стаіць у апазыцыі да яе.

Прачытаўшы першы зборнік вершаў Я. Падабеда, можна ўпэўнена сказаць: яго мастацкае „я“ поўнасьцю зьліта ў адну сугучнасьць з пастроямі і імкненьнямі сучаснасьці.

Мы ў яго зборніку чытаем: „Сягоньня сьвеціць Ленінскае сонца“. Ён верыць, што пад праменьнямі гэтага сонца „дні праімчацца гнядых чарадой і ў трохлямешны ўпражэцца конь стальны“. Тут-жа перад намі Апанасаў Нічыпар, — калісь „у сяле пастух“. У дні завірухі — „ліхі і ўпарты паўставец“, а сёньня „сэкратар райкому“ з глыбокім пачуцьцем каханьня ла камсамолкі „чорнабровай Алесі“. Я. Падабед верыць, што вёска ня будзе больш піць „палыновых зельляў“. Ён моцга ўпэўнегы, што дарогу пад Легінскім сонцам „больш ня ўкрадзе мітульга“, бо „у сэрцы радасьць гімн вызваньвае на струнах“.

О, сонца, лі свае гарачыя праменьні!..
Зямля, адзень хутчэй вясновыя страі!
Цагучыя мы песьні звонкімі заменім
І з іх спляцём вянок
На галаву
Саўкраін!..

Здавалася-б, што Я. Падабед выключна паэта грамадзянскіх настрояў. Так, грамадзянскім матывам у яго паэзіі адведзена першае месца, але-ж часамі яго захапляюць сваёй прыгожасьцю і малюнкі беларускай прыроды:

Калёсы ў полі ня рыпочуць,
І даль ня раняць адгалоскам.
Адна рака. маўчаць ня хоча:
Крынічыць музыкай усплёскаў.

У яго паэзіі „я“ спатыкаем вельмі мала, яно амаль цалкам заменена „мы“. У гэтым сваім першым зборніку ён перад намі выступае, галоўным чынам, паэтаю грамады, калектыву, а не паэтаю з выключна індывідуальнымі настроямі і перажываньнямі, але-ж ад апошняга ён яшчэ канчаткова не пазбавіўся; ды гэта і ня ёсьць нешта адмоўнае, а наадварот — якраз можа дадатняе, бо ён тут выяўляецца асабліва чулым песьняром-лірыкам:

Правяла і ў полі прыгожаю кветкай
Ружай—чырваньню доўга квітнела.
Я глядзеў. Слухаў шэпт тонкагубага ветру, —
А ў сэрцы — узбуджана струны зьвінелі.

Гэта так з боку настрояў і матываў. Праўда, такія настроі і матывы былі ўнесены ў беларускую паэзію папярэднікамі Я. Падабеда, ён зьяўляецца толькі пасьлядоўцам у іх.

Зараз паглядзімо, якую мастацкую загартованасьць даў Я. Падабед сваім вершам:

а) часамі сустракаем цяжкую і няўдалую сынтаксычную пабудову, як:

Каб гневу нашага стрымаць патокі шлягай
Вякі штогоду ўсё гусьцілі полі…

б) часамі ставіць словы ня ў тым родзе, да якога яны палежаць:

Ой, песьня, ня схіляй свой буйны голаў.

в) страфіка вершаў не вызначаецца сваёй рознастайнасьцю, амаль усе вершы, за ключэньнем трох, напісаны чатырохрадковымі строфамі схэмы: а-в, а-в.

г) з боку гукавога—эўфонічнага не заўсёды ўдала, часамі няма тае музычнай лёгкасьці, якая яна павінна быць у вершы; часта знаходзім стыкі зычных, якія якраз гэтаму і шкодзяць:

ПлывёМ К ДРугіМ ПаД ЗелеНь шаты:

д) метрыка беднаватая: амаль усе вершы напісаны двухдольнікам—ямбам, за выключэньнем двух-трох трохдольнікаў.

е) рыфма выключна мужчынская; іншай не знаходзім,

ж) спатыкаем часамі даволі трапныя параўнаньні, вобразы, але незаўсягды як:

Убачым — амалодзяць камсамолкай вёсны.

Якія ж з усяго павінны зрабіць вывады. А вось: Язэп Падабед павінен даваць больш гучную і звонкую мастацкую загартаванасьць сваім вершам, павівен «гартаваць свой гібкі верш, каб аж іскры пасыпаліся з халодных каменьняў». Будзем спадзявацца, што ён гэта дасьць у наступным сваім зборніку.

Язэп Кудзер.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.


Падрабязней гл. у дакументацыі.