Юр’я, устань рана

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Юр’я, устань рана
Песня
Крыніца: Сайт клюбу «Спадчына»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Юр'я, устань рана,
Юр'я, умыйся бела,
Юр'я, прычашыся,
Юр'я, прыбярыся,
Юр'я, вазьмі ключы,
Юр'я, ідзі ў поле,
Юр'я, адамкні зямлю,
Юр'я, выпусці расу.
Раса на кароўкі,
Трава на конікі,
Гігель на свіначкі,
Мурог на авечачкі,
А жвірок на вутачкі
І на гусачкі.

(Запісана: 212. Гілевіч, 1974, с. 126. Зап. Г. Сікора ў в. Малыя Алашкі Пастаўскага р-на ад Анелі Сікоры, 86 г.)