Юр’ева матка ў свет пайшла

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Юр'ева матка ў свет пайшла
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Юр'ева матка ў свет пайшла,
Гэй, Юр'ю, Юр'ю, святы Юр'ю!
З сабой ключы панясла.
— Юр'ева маці вярніся:
Адамкні зямліцу, выпусці расіцу.
Радзі, Божа, жыта на новае лета.
У зямлі ядраніста, увярху каласіста,
Жменечкі гусценькі, снапочкі часценькі,
У старане прыкладна, на таку ўмалотна,
У печы прысушна, у жорнах прымольна,
У дзяжы падходна, у печы прыпечна,
Чаляданцы сытна і панам слаўна.

(214. АІМЭФ, ф. 104, воп. 1, спр. 124, л. 11. Запісана А. Арцішэвічам у Сакольскім павеце каля Новай Волі)