Эх, пашто…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Эх, пашто...
Аўтар: Мікола Сямашка
Крыніца: http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=25644-1.pdf

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кругом ціш, кругом бляск,
сінь сняговая.
Вёскі зрэбныя ў гурбах ляжаць...
Эх, зіма ты,
зіма сінябровая,
люба мне табе песні складаць.
Люба мне у марозныя раніцы
слухаць спеў
завірухі ліхой...
Мае думкі, бы хмель, завіваюцца...
Бор качае сівой галавой.
Эх, пашто,
ну пашто сумаваць мне,
жудасць чорную ў сэрцы насіць,
калі дні віхрамётныя вабяць, — толькі мне маладому
і плыць.
Кругом ціш, кругом бляск,
сінь сняговая.
Вёскі зрэбныя у гурбах ляжаць...
Эх, зіма ты,
зіма сінябровая,
люба мне табе песні спяваць.