Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Козік)/Эх, далі, далі! Не праменіць…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Настроі ⁂ (Эх, далі, далі! Не праменіць…)
Верш
Аўтар: Язэп Козік
1926 год
Вершы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Эх, далі, далі! Не праменіць
Вас срэбра восені ў цішы…
Бярозы сталі на калені
І не пяюць ў нямую шыр…

Люблю глядзець вачыма ў далі,
Дзе дрэмлюць вербы над ракою,
І як імпэтлівыя хвалі
Чароўна з лозамі ракочуць…

Пад говар струн, душы сугуччаў
Растане смутак ў словах шчырых…
Больш не акропіць сьлёз гаручасьць
Калісь заплаканыя шыры…

І я, і вы — імкнемся ў цалі,
Дзе рубяжы пад сонцам зьнікнуць
І думкі — бы на мель каралі
Выносіць мора ў шпаркай плыні…

Ніколі не спаткаюць ростань,
Жыцьцём палаючыя вочы…
Яны усюды зіркам вострым
Прыгожае заўсёды сочаць…

Чаго на сьвеце мы ня любім?
Хоць часам путае хмель ногі.
У словах кволых, ў словах грубых
Нясём ад сэрца праўды многа.

М. Валынцы 1926 г.