Перайсці да зместу

Шыпшына (1927)/V/Дрыжаць у шэрані

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я не чакаў Дрыжаць у шэрані
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Што сказаць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дрыжаць у шэрані.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДРЫЖАЦЬ У ШЭРАНІ

Дрыжаць у шэрані бярозы,
бялеюць сьнежныя палі.
Зімы вясёлкавая россып
убрала срэбрам тапалі.

Трымціцца сонца на завеях,
і гурбы сьнегу да вакон. —
А я пайду, дзе ветры веюць —
імклівых дум рассыплю звон.

Палі маўчаць у белым сьнезе…
Каму я радасьць панясу?
Вясною можа на начлезе
я запляту яе ў касу.

Люблю вясну, зіму, завеі —
жывём у гэтакі мы час:
жыцьцё вясною пунсавее,
зімою радасьць на вачах.

Сьнежань 1925 г.
Менск