Перайсці да зместу

Шыпшына (1927)/III/Спаткаем вясну

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не маўчы Спаткаем вясну
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Нашто захавала
Іншыя публікацыі гэтага твора: Спаткаем вясну.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СПАТКАЕМ ВЯСНУ

Ноч туманная. Ціха і золка.
Мусіць, скора настане вясна.
Ці ты прыдзеш, мая комсамолка,
а ці будзеш адна:

Лепш прыдзі на дарогу у поле,
лепш прыдзі — мы спаткаем вясну…
Штосьці сэрца трывожыць і коле, —
а ці радасьць, ці можа сум?

Скуль-жа сум, калі радасьць на вуснах
і усьмешка на сініх вачах?
Струны звонкія плачуць на гусьлях
пра нядолю і долю дзяўчат.

Веру я маладосьці і шчасьцю:
ты ў нядолі ня будзеш жыць.
Нам ня згінуць, нам не прапасьці,
нам ня ведаць гаркоты, імжы!

Не заломіш у роспачы рукі,
і сама пабудуеш лёс.
Дык чаму-ж і балючасьць і скруха
ў зацьвітаньні бялявых бяроз.

Значыць, зноў запляла свае косы
чорна-сінія белаю стужкаю.
На туманы, на золкія росы
кінь тугу — няхай ветры гушкаюць.

Ты-ж казала калісьці увечар,
што ня будзе ў жыцьці перагас,
а цяпер — долу хіляцца плечы,
ня выходзіш вясны сустракаць.

Выйдзі ты на дарогу у поле,
паразьвей у туманах свой сум,
і ня будзе тужлівага болю —
мы спаткаем вясну.

8-III—1927 г.
Менск