Шчабячэце, як сарокі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шчабячэце, як сарокі…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Шчабячэце, як сарокі,
Падпершыся сабе ў бокі;
Што б не толька лепяталі,
То бы, пэўна, больш нажалі.

Язык сілу аднімае,
Поціцца, хто доўга бае;
Што б у рукі сілы болей,
Каб языком не малолі.

Ой, пакіньма шчабятаці
І суседкі абмаўляці;
Баржджэй будзем жыта жалі
І песеньку лепш спявалі.