Перайсці да зместу

Штурм (1930)/Вершы/На сьмерць Маякоўскага

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Украіне На сьмерць Маякоўскага
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Дванаццатыя ўгодкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: На сьмерць Маякоўскага (Лявонны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА СЬМЕРЦЬ МАЯКОЎСКАГА

Тут сумоту
радком ня выльлеш…
Што за сьцежкі
яго завялі?!
Калі песьні
абрэзаны крыльлі —
Ёй ня ўзьняцца
З сівой зямлі.

І ляжыць
агідным вузорам
Над абвесткамі
чорны шоўк:
Маякоўскі
грымеў учора,
Маякоўскі
сягоньня змоўк…

Што за глупства?
чытаць марудна…
Сам казаў-жа:
— Тугу разьвей!
„В этой жизни
умереть не трудно,
Сделать жизнь —
значительно трудней“.

Гэта так, мусіць,
злыя жарты…
Толькі ў вочы
паўзе туман…
… Не пагасьне ніколі
жар там,
Дзе ўстае
Маякоўскіх шмат,

Дзе сягоньня —
разгон і росквіт
І эпохі
новай зара!
.........
Новых песьняў
буяны лёскат
Прывітае творчую рань.