Што за звук ды так громка раздаўся…
Выгляд
Што за звук ды так громка раздаўся Верш Аўтар: Адам Гурыновіч |
Што за звук ды так громка раздаўся
Па лугах, па палях і лясах,
Высако аж пад неба падняўся
I са стогнам прапаў ў аблаках.
Можа, вецер у лесе так вые
Ці старая бяроза скрыпіць?
Ці сава − няхай Бог таго крые, −
На пагібель у лесе крычыць?
Можа, маці над трунай галосіць,
Дзе схаваны міленькі сынок?
Можа, ласкі у бога там просіць
Бедна дзеўка, згубіўшы вянок?
О! не то! Гэты стогн, быць не можа,
Каб з грудзі выхадзіў ён адной,
То увесь наш народ гэтак стогне
Над няшчаснаю доляй сваёй.
Ёсць і рукі, і шчырай ахвоты
Нам да працы не бракла ніколі,
Але недзе знайсці нам работы...
Ох! не будзе нам хлеба ні солі.
Мал надзел нам ад дзедаў астаўся,
Падзялілі сыны і яго,
А цяпер, глянь, як вузенек стаўся,
Два шагі тут ушыр усяго.