Перайсці да зместу

Шляхам Змаганьня/Узмацняй, Беларусь…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наш сьцяг Узмацняй, Беларусь…
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Гартуйся, моладзь

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УЗМАЦНЯЙ, БЕЛАРУСЬ…

Узмацняй, Беларусь,
Сілу дзетак сваіх,
Каб маглі ўсе грудзьмі.
Бараніць праў тваіх.

Бо ніхто для Цябе
Добрай долі ня дасьць,
Толькі дзеткі Твае.
Мусяць самі узяць.

А ці ведаеш, брат,
Што ня лёгкая рэч
Ськінуць злое ярмо
З маладых кволых плеч.

Дык гартуй сваю моц,
Каб быць цьвёрдым як сталь,
І працуй дзень і ноч,
Як у кузьні каваль.

Бо ня ведаеш дня,
Калі прыйдзе той час,
Калі волі сямья
Заклікаць будзе нас.

Заклікаць будзе нас
Да работы сьвятой:
Шукаць праўды сабе,
Рабіць глум над бядой.

Дык ўзмацняй, Беларусь,
Сілу дзетак сваіх,
Каб маглі ўсе грудзьмі.
Бараніць праў Тваіх;

Каб маглі за Цябе
Усе гарой пастаяць,
А ў патрэбе, бядзе
I жыцьцё на‘т аддаць.