Перайсці да зместу

Шляхам Змаганьня/Ставайма ў шарэнгу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гартуйся, моладзь Ставайма ў шарэнгу
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Крыніца: Вяртанне да сваіх, 1999, Беласток, стар. 164—165
Узьляцім, браты

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАВАЙМА Ў ШАРЭНГУ.

Ставайма ў шарэнгу,
Хлапцы-дзяцюкі;
Ставайма ўдалыя
Байцы-юнакі.

Нясема з сабою
Мы сілу і гарт,
Бо кволы і мляўкі
Нічога ня варт.

А бойкім хлапцом, дык
Няма перашкод:
У ваду і агонь ўсе
Ідуць упярод.

Раўнуймася хутка.
І роўна, як шнур,
Ды стойма мы прутка
І моцна, як мур.

Хай нашая постаць.
Бадзёрасьць дае;
Хай знаюць суседзі,
Што гарт ў нас жыве.

Як трэба нам будзе
Ісьці у паход
Дык пойдзем маланкай
І бурай ўпярод.

Шукаць будзем праўды,
Ісьці за ёй ў сьлед,
Хаця-б нам прышлося.
Разьбіць увесь сьвет,

Па;ычаць нам крыльляў
Арлы, сакалы,
Мы з імі паймчымся
Разьбіць кандалы;

Распутаць Пагоню,
Падняць родны сьцяг,
Узяць лёс ў далоню,
Прагнаць мляўкі страх.

І нас ня стрымае.
Ніхто на зямлі,
Аж край дачакае
Свабоднай сямьі.