Шляхам Змаганьня/Пагоня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пустая хатка Пагоня
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Устань, рыцар слаўны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пагоня (Казлоўскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАГОНЯ.

Ляціць Крывіцкая Пагоня
Праз горы, рэкі і лясы,
Праз мора, акіяны нават
На хмары пнецца ў небясы.

А гэтай слаўнае Пагоні
Ніхто ня можа упыніць,
Бо дух Крывіцкага ваякі
З мячом агністым там сядзіць.

І гэны меч падняў высока,
Прыціснуў шпорамі каня
І дзесьці прэцца ён далёка,
Аж стогне й енчыць ўся зямля.

Куды-ж сьпяшыць Пагоня наша?
Каго дух-рыцар хоча біць?
Над кім памсьціцца хоча срога,
Што так імчыць, аж ня спіць?

Маскаль, ці Лях яго угневаў,
Татарын скрыўдзіў, ці Крыжак,
Грунвальдзкую пабеду можа
Прыпомніў ён і гоніць так?

О, не, працоўны ты мой дружа,
Ня тым наш рыцар заняты:
Імчыцца н у край пакутны,
Там, дзе жывуць яго браты.

Сьпяшыць Крывіцкі рацыр з неба
У старонку, сковану ў ланцуг,
Распутаць хоча ёй Пагоню,
Ў жывых братох—збудзіць там дух.