Перайсці да зместу

Шляхам Змаганьня/Новы шлях

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Будзеш незалежнай Новы шлях
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Кліч волі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Новы шлях (Казлоўскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОВЫ ШЛЯХ.

3 духовай кволасьці, з вяковае няволі,
3 прыгону цяжкага і з мляўкага быцьця —
Устане ўсёткі нам дух моцнай нашай волі,
Каб захапіць, вясьці да дзейнага жыцьця.

Адзене ў вопратку бадзёрасьці вясёлай,
Улье амбіцыю у мляўкі ціхі дух;
Пакору вырве нам — азнаку волі кволай
I устуллівасьці разгоніць ўвесь задух.

І зварухнёмся мы, паднімемся на ногі,
I пойдзем волатам да дзейнага жыцьця;
I працярэбім усе паросшыя дарогі;
Ачысьцім сьцежкі ўсе ад бруду і сьмяцьця.

І з песьняй вольнаю, і з воляю няўхільнай
На новы узыйдзем мы прачышчаны свой шлях.
Змаганьнем, працаю, бадзёрым духам сільным
Мы незалежнасьці паднімем горда сьцяг,