Перайсці да зместу

Шкляныя горы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шкляныя горы
Казка
Аўтар: народ
Крыніца: Чарадзейныя казкі: у 2 ч. / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; склад.: К.Б. Кабашнікаў, Г.А. Барташэвіч, рэд. выд. В.К. Бандарчык. – Мінск: Беларус. навука, 2003. – 2 ч. (Беларуская народная творчасць).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Жылі сабе так муж з жаною. То быў ён работнік, а яна яшчэ луччая работніца. То жа ж яна работніца сілная. Яна тут пакуль мужу аднясла абед, можа чалядка была — аднясла, статак трэба прагнаць да й капу трэба нажаць, а ў яе рабёначак быў маленькі ў люльцы, можа ён ужэ наўчыўся поўзаць.

Так яна ўзяла серп і сама пайшла жаць, на работу. От яна жаць дак жаць, жаць дак жаць, жаць дак жаць, жаць дак жаць, дзяцёнак не плача, а матка не знае гэтага, не дагадаецца. Датуль яна жала, пакуль у двор пара йці, — дзяцёнка і не глядзела. Ведама ж, дома статак трэба дагледзець. У капу склала, хваць тады за люльку — дзяцёнка няма ў люльцы. Цяпер яна там шукаць, шукаць, гукаць, гукаць — няма дзяцёнка. Што ні шукала, што ні гукала — няма дзя цёнка! Тады яна ўзяла пустую люльку і пайшла ў двор плачучы. А дзяцёнак тэй выпаўз з люлькі і папоўз, і папоўз — папоўз у лес. Напаў яго лясны хазяін і ўзяў яго з сабою і расціць яго. І паклаў яму імя Іван Знайдзён.

Ці многа, ці мала прайшло, узрасціў ён яго ўжэ і гаворыць яму:

— Ну, ідзі цяпер к свайму бацьку, к сваёй матцы!

Ён пайшоў. Пайшоў. Ішоў, ішоў — б'юцца тры ўюгі. Ён цяпер:

— Што вы, за што вы б'яцёсь?

— А вот за што, — гавораць, — найшлі мы, — гавораць, — тры вешчы: первая — кавёр-самалёт, другі — вірмяк-ненавідзец, трэці — кашалок дзенег. Дак вот мы не падзелім. Дак за гэта мы б'емся!

— О, — кажыць, — за гэта вы б'ёцеся? От там гара вісокая, вісокая. Дак вы йдзіце на тую гару да станьце поплеч, да й бяжыце з гары. Каторая каторую ўжэ выперадзе, дак тая ўсё й возьме!

Яны ж пайшлі на тую гару, а ён за тыя вешчы, узяў ды й пайшоў — усе забраў! Не пайшоў жа к бацьку да к матцы, да пайшоўк тому лясному хазяіну, што яго расціў. Цяпер тэй хазяін:

— Што ты, — ка[ж]а, — вярнуўся?

— А што ж я вярнуўся: найшоў тры вешчы!

— Што за вешчы?

— А от, — гавора, — первы — кавёр-самалёт, другі — вірмякненавідзец, трэці — кашалок дзенег!

— Ну, харашо! От жа я табе цяпер укажу нявесту!

Ну, расказаў яму прыметы.

— Будзеш ты іці — будзе ляцець тры галубкі. І сядуць яны кала мора, пойдуць мыцца-бяліцца кала мора — дзеўкі такія, што разлюбавацца. Дак яны памыюцца-пабелюцца, а ты як ладзься дак ладзься, як яны пойдуць мыцца-бяліцца, да адные плацце ўвалачы, адзяянне. Увалачэш ты плацце, тады вазьмі яе за правую руку і вядзі, і вядзі, і вядзі. І жэнішся ты з ёй, і якая табе жысць будзе красівая! Толькі не пі ты гарэлкі ад яе. А калі вып'еш гарэлкі ад яе, дак яна цябе кіне!

Ну, ён і наўчыў яго гэтак. Ён і пайшоў. Іці дак іці, іці дак іці па тых прыметах, як ён яму ўказаў, і прыйшоў к мору. Найшоў бітыя прыметы, заліцаваў. Прыйшоў к мору і сеў на той прымеце. І бача — ляціць тры галубкі. Як ляцелі, дак і ўпалі кала мора, сталі разбірацца, сталі дзеўкамы; ляцелі галубкамы, а як разабралісь, сталі дзеўкамы, такімы злішнымы!

Вот ён тады як поўз дак поўз, пбпаўзам, да й завалок адные адзяянне к сабе. Памылісь яны, пабялілісь, дак тыя надзелісь і паляцелі, а йна хвацілась — нямаш яе адзяяння. Цяпер яна шукаць адзяяння. Яна й шукаць, яна й гукаць, яна й плакаць — няма адзяяння да й годзі! Цяпер стала гаварыць:

— Хто тут ёсць, хто з мяне насмяяўся? Ежалі стары, будзе бацюшка мой родны; ежалі сярэдні, будзе дзядзюшка мой родны; ежалі халасты — дак будзе мой муж верны!

Ну, ён атвясціў. Яна прыйшла к яму, бача, што маладзец відны.

— Ну, харашо, — гавора, — будзеш мой муж, а я твая жана — аддай мае адзяянне!

Аддаў жа ён адзяянне, яна надзелася, ён за правую руку і павёў. Як весць дак весць, і прыводзе яе к бацьку і к матцы.

Ну, цяпер ён жыве з ёй нядзелю, ілі дзве, ілі тры. Цяпер бацька гавора:

— Што, мой сынок, жаніць пара цябе!

— А ўжо ж, — кажа, — бацюшка, пара!

— Вот паеду ў сваты — і к тому, к тому к багачу, высватаю жану табе!

А ён гавора:

— Не, бацюшка, мяне з гэтай жані, што я прывёў!

А бацька гаворыць:

— Ах, мой сынок! Ты па свету хадзіў, да якую... злюбіў да й прывёў. Гэтакая з табой жыць не будзе!

Бацька ж зусім з ей жаніць не хоча, а ён нуждае бацьку, што з гэтай жані да й годзі, што я прывёў. Ну, і жаніў. 3 гэтай жаніў, што прывёў. Сколькі ж ён жыў з ею, — дакуль водкі ад яе не піў, харашо было. А йна стала змушчаць яго:

— Якая, — кажа, — наша любоў, што ты ад мяне нічога не возьмеш, дак якая гэта любоў?

Стала змушчаць яго. Ну, і змусціла яго. Выпіў ён ад яе, колькі там выпіў, да выпіў з яе рук. Цяпер ён і заснуў. А яна цяпер надзела сваю [а]дзежу, кінула яго і паляцела. Толькі сказала:

— Ці ўбачымся, ці не ўбачымся — у Шкляных гарах!

Гэта ён ува сне, значыцца, бачыў. Ён уваснуў, дак скрозь сон быдта чуў. Вот ён цяпер прашнуўся, цап-цап — няма жаны. Ён прыходзе к бацьку:

— Няма, — ка[ж]а, — мае жаны, кінула мяне!

— А, мой сын! Ці я табе не казаў? Гэтакая валачашчая ў хазяйстве жыць не будзе!

— Я пайду яе, бацюшка, шукаць!

— Не, мой сын, не йдзі ты яе шукаць, я табе вазьму харошую, вот з багача з харошага.

— Не, бацюшка, пайду яе шукаць!

Ну, пайшоў. Іці дак іці, іці дак іці і зайшоў к тому к лясному хазяіну, хто яго расціў. Цяпер тэй і гавора:

— А што, — гавора, — Іван Знайдзён: ці я не казаў табе, не пі гарэлкі ад жаны? А ты не паслухаў, вот яна цябе кінула. А што б за жыццё табе было харошае! Што йна табе казала, як адходзіла?

— А толькі сказала, што ці ўбачымся, ці не ўбачымся — у Шкляных гарах!

— Вот ба ж меў я табе ўказаць, дак я сам не ведаю, дзе Шкляныя горы!

Выйшаў на крылцо, крыкнуў маладзецкім голасам, свіснуў багатырскім посвістам — ляціць к яму птаства, што ёсць іх на свеце, усе зляцелі. Цяпер ён спрашуецца:

— А што, — гавора, — птаства: вы по свету лятаеце, ці не відзелі, ці не бачылі, а дзе Шкляныя горы находзяцца?

Тожа яны атвяшчаюць:

— Мы ўвесь свет з лёту ем, тожа Шкляных гор нідзе не відалі!

— Вот ба ж меў я табе ўказаць, дак вот не магу знаць, ідзе Шкляныя горы находзяцца!

Цяпер ён кажа:

— Ну, вот жа, на табе клубочак! Кінь гэты клубочак: куды ён будзе каціцца, туды й ідзі. Прыкоціцца гэты клубочак к нашаму к сярэдняму брату. Ці ў кажа, ці не ўкажа наш сярэдні брат табе Шкляныя горы!

Ён узяў клубочак, кінуў перад сабой, Клубочак пакаціўся, і ён у след пайшоў. Іці дак іці — прыкаціўся гэты клубочак к сярэдняму брату. Так брат гэты і закрычаў на яго тож:

— А што, ці наш брат не казаў табе не піць водкі ад жаны свае? А ты не паслухаў! Што яна табе казала, як адходзіла?

— А толькі сказала, што ці ўбачымся, ці не ўбачымся — у Шкляных гарах!

Тожа ж ён гавора:

— Меў ба я табе ўказаць, дак не магу знаць, ідзе яны находзяцца! Цяпер ён выйшаў на крылцо, крыкнуў маладзецкім голасам, свіснуў багатырскім посвістам — як ідуць і к яму звяр'ё, што ёсць на свеце, дак усе ідуць к яму, толькі адных ваўкоў няма. Цяпер ён спрашуе:

— Што вы, звяр'ё, по свету ходзіце, ці не бачылі, ці не відзелі, а дзе Шкляныя горы находзяцца?

Яны гавараць:

— Мы ўвесь свет сыходзім, Шкляных гор нідзе не відалі!

— От жа ж меў я табе ўказаць, толькі не магу знаць, ідзе яны, Шкляныя горы! На табе клубочак, кінь ты перад сабою. Куды гэты клубочак будзе каціцца, туды ты і йдзі! Прыкоціцца гэты клубочак к большаму к нашаму брату: ці ўкажа, ці не ўкажа табе наш большы брат!

Ну, ён узяў гэты клубочак, кінуў перад сабой. Ён пакаціўся, а ён ідзець услед. Прыкаціўся гэты клубочак к большаму брату, і ён у след за клубочкам прыйшоў туды. Так ён і закрычаў на яго:

— А што, Іван Знайдзён, ці наш брат табе не прыказаваў, што не пі водкі ад жаны! А ты не паслухаў, вот яна і кінула цябе! Цяпер ён выйшаў на крылцо, крыкнуў маладзецкім голасам, свіснуў багатырскім посвістам. Як ідуць к яму ваўкі — сколькі ё на свеце, усе йдуць. Цяпер ён спрашуе:

— Што вы, ваўкі, па святу ходзіце, ці не бачылі, ці не відзелі, ідзе Шкляныя горы находзяцца?

Тэй кажа:

— Не бачыў!

Тэй кажа:

— Не відзеў!

Так ён крыкнуў на іх:

— Як ба вам не знаць? Няможна вам не знаць! Вы па ўсяму свету бегаеце, як ба вам не зведаць усяго свету? Ці ўсе вы, ваўкі, тут?

Глядзь, глядзь — ад наго ваўка няма, храмога. Ён выйшаў на крылцо, як свіснець — ліст аппаў з лесу! Ваўка таго няма. Ён у другі раз выйшаў. Як свісне, дак голля спала! (Гэта Юрый быў.) Калдыпае і тэй. Ён крыкнець на яго:

— Ідзе ты ходзіш? Мы за табой даўно харчуемся, што цябе няма?

— А я, — гавора, — далека хадзіў!

— Дзе ж ты далека хадзіў?

— А я быў, — гавора, — у Шкляных гарах!

— Ну, харашо, — гавора. — Ежалі ты быў у Шкляных гарах, штоб ты даставіў Івана Знайдзёна ў Шкляныя горы!

— Ну, харашо!

Тэй памеўся яго даставіць.

— Садзісь на мяне!

Ён уссеў на яго. Дак ён храмы — калып! Калып! Калып!

— Ах, воўк, — гавора, — што ты храмы? Як на табе ехаць? Будзем луччы пешкі іціць!

— Што то вярхом, а што пешкі!

— Не, — гавора, — у мяне ёсць вёрстаць такая — ёсць кавёр-самалёт, як сядзеш, удруг даставе!

— Ну, харашо і гэта, — гавора. — Вырві ж ты ў мяне праміж вушы шэрсці. Калі я табе патрэбен буду, ты цяпелца высячы, мае шэрсці прыпячы — як табе і буду!

От ён яму ўказаў, на якія гарады, на якое што ляцець. І прыляцеў к Шкляным гарам. Драўся, драўся, драўся, драўся на горы, ніяк не ўзлезе на горы. Высек цяпелца, расклаў і прыпёк ваўчыныя шэрсці — ці не ўкажа воўк, як узлезці? Бяжыць і воўк к яму:

— Аб чым ты, Іван Знайдзён, мяне жалаеш?

— А от, не магу на горы ўзлезць!

— А от, у цябе ёсць грошы свае; ідзі на базар, купі зялеза і ідзі к кавалю і пакуй зялезныя кокці на рукі й на ногі. Узойдзеш жа ты на гару, стрэне цябе калавур. Будуць цябе спрашываць — што ты за чалавек? А ты скажы, што я кухар, магу харашо гаспадам кушання згатаваць. От яны цябе прымуць. Там твая жана за глаўную клюшніцу. Вот ты там і ўбачышся!

Ну, цяпер жа ён пайшоў на базар, да купіў зялеза, да панёс к кавалю, пакуваў кокці на рукі і на ногі і пайшоў на гару. І ўзыйшоў. Стрэў яго калавур. І спрашуюць у яго:

— Што ты за чалавек?

— А я, — гавора, — кухар: магу харашо гаспадам кушання гатовіць!

— О, нам гэтакія людзі трэба!

Ну, цяпер жа яны сказалі яму:

— Ідзі ты к клюшніцы, яна загадае, што гатаваць, якімы спосабамы.

Ён прыйшоў і к клюшніцы. І ўгадаў ён яе, а йна яго — абшчапіліся і пацалувалісь.

— От я, — кажа, — казала табе, што ўбачымся — не ўбачымся ў Шкляных гарах, — от так і прыйшлося! Цяпер жа ён і жыве там і дзень, і два, і тры, і нядзелю, і нязвесна, колькі яны там жылі. Цяпер яна гавора:

— Муж мой любы, муж мой верны! Твой бацька ведае, што ён цябе жаніў са мною, а мой то не ведае, што я з табой жанілась. От, на табе грошай, ідзі на базар і купі шасцярык коней, што самых най луччых, паязд, што самы найлуччы, кучароў, што самых назлішней шых!

Ну, за грошы ўсё ёсць. Пайшоў на базар і ўсё гэта купіў: і коней пакупляў, і паязд, і кучароў, ці аднаго там, ці двох. Ну, едзе ён на гэтым поездзе із кучарамы, і сам едзе. Цяпер ён прыехаў, так яна і гавора:

— Муж мой любы, муж мой верны! Аставайся ты тут у Шкляных гарах і хадзі ты і па садох, і па 'нбарах, ідзе табе люба, і пі і еш, што захочаш, а вот толькі ёсць будачка, дрэнным лычкам завязана, дак у тую будачку не глядзі! А я паеду к свайму бацьку на гэтым поездзе і з гэтымы кучарамы; дак ён як убача, што коні харо-

шыя, паязд харошы, кучары злішнія, дак ён і паду мае, што гэта сват прыехаў на гэтых лашадзях.

От жа яна і паехала, а ён астаўсь. Ён ідзе хадзіў: і па садох, і па'нбарах, усюдах. І толькі яму зрупіла: «Што гэта значыцца, што ў тую будачку няльзя паглядзець?» Так і ўзрупіла яму. Адчыніў і паглядзеў. Вісіць там Бяссмертны Кашч падвешан, і конь яго падвешан.

Так ён і гавора:

— Эй, Іван Знайдзён! Пакармі ты мяне! Я цябе тры разы ад смерці адратую!

— Чым жа цябе карміць?

— А прынясі мне булку хлеба!

Ён булку хлеба пайшоў прынёс. Ён сам есць і каня корме, сам есць і каня корме. Булку хлеба з'еў, другія просе. Ён пайшоу, другую прынёс. Ён сам есць і каню даець, сам есць і каню даець. Із'еў дзве булкі, трэція просе. Ён пайшоў і трэцюю прынёс. Кашч сам есць і каня корме, сам есць і каня корме. Пад'еў.

— Цяпер, — гавора, — пакарміў і напаі. Прынясі мне вядро вады!

Ён прынёс. Ён сам п'е і каня пое, сам п'е і каня пое. Вядро выпіў, другога просіць. Ён пайшоў, другое прынёс. Кашч сам п'е і каня пое, сам п'е і каня пое. Выпіў два вядры, трэцяга просе. Ён прынёс. Ён сам п'е і каня пое, сам п'е і каня пое. Напіўся. Цяпер сам адарваўся, і конь адарваўся. Ён засядлаў лошадзя і ўссеў на лошадзя:

— Вот жа, — гавора, — Іван Знайдзён: за тваю хлеб-соль жана мая, а не твая!

Сеў і паехаў. Во й паехаў. І стрэў ён жану, узяў з сабою і павёз у другія Шкляныя горы. Застаўсь ён адзін у тых гарах. Хадзіў ён, хадзіў, ташнаваў, ташнаваў: «Што тут дзелаць? Пайду яе шукаць!» Ізноў жа: шукаць яе? Нязвесна, дзе ж тыя горы Шкляныя? Ён уздумаў апяць на ваўка, цяпелца расклаў, ваўчыныя шэрсці прыпёк — калдыпае воўк к яму.

— Аб чым ты мяне, Іван Знайдзён, жалаеш?

— А вот, — гавора, — быў найшоў жану, да і зноў пацяраў!

— Вот жа ты, — гавора, — не паслухаў яе — не глядзі ў тую будачку! Якая б табе жысць была красівая! А ты во не паслухаў, паляд зеў, дак і пацяраў!

Ён яму зноў указаў тожа, — на якія гарады, на якое што іціць яму, на тыя на Шкляныя горы ізноў. І паставіў сілны калавур тэй Кашч Бяссмертны на тэй ужэ на сваей на Сцякляннай гарэ.

Цяпер ён сеў на кавёр-самалёт і паляцеў. Прылятае пад тэй калавур. Цяпер з кавёра ссеў і ўвярнуўся ў вірмяк-ненавідзец. Ён як надзеў, дак яго і не відзе ніхто. Ён прайшоў гэты калавур. Ну, увайшоў туды, у горад, стаў пытацца, ідзе Бяссмертны Кашч? І тут сказал! яму, што ён быў, але паехаў кудысь-то, нязвесна. Цяпер ён зайшоў к жане і забраў яе. І сам сеў на кавёр-самалёт і павёз яе. Прыязджае к калавуру, січас у вірмяк-ненавідзец ўвярнуўся сам і жану ўвярцеў, і прайшлі калавур гэты. Цяпер уссеў апяць на кавёр-самалёт, сам уссеў і жану пасадзіў, і паляцелі.

Сустракаюцца з Бяссмертным Кашчам. Конь яго зарзаў. Ён атвяшчае, Кашч:

— Чаго ты, пёссяе мяса, зарзаў: ці ты -на мяне злуеш, ці на жонку на маю?

— Не, не на цябе, на жынку на тваю!

— А што вам мая жынка здзелала?

— Нічога, — гавора, — не здзелала; толькі ўкраў тваю жану Іван Знайдзён!

— Так ты гэтага спужаўся! Мы ж паедзем удвору да высечам ляда, на тым лядзе пасеем пшаніцы, з тыя пшаніцы наварым піва, піва нал'ёмся, яго дагонім і жану адбяром!

Цяпер жа яны паехалі ўдвору, высеклі ляда, на тым лядзе пасея лі пшаніцы, з тыя пшаніцы наварылі піва, піва напілісь і паехалі. Яго дагналі і жану адабралі. Вот жа гавора:

— За тваю хлеб-соль дарую табе! Я б цябе ўбіў, да за тваю хлеб-соль дарую. Помні, што раз ад смерці адратаваў!

Застаўсь ён адзін зноў. Думаў, думаў, што тут дзелаць? Пайду ізноў за жаной!

Ну, цяпер ён ужэ дарогу ведае: сеў на кавёр-самалёт і паляцеў. А ён паставіў калавур тожа, тады сілны, а цяпер шчэ сілней. Ну. А што яму гэты калавур, калі ён у вірмяк-ненавідзец ўвярнуўся, дак яго ніхто і не відзе. І прайшоў міма. Ну, прыйшоў і распытаўся:

— Ідзе тут Бяссмертны Кашч прабывае?

— Ён быў, — гавора, — да паляцеў у другое царства!

Ну, ён к жане. Ён забраў яе, усадзіў на кавёр, сам сеў, і паляцелі. І едуць. Апяць стракаюцца з Бяссмертным Кашчам. Конь яго зарзаў. Ён атвяшчае, Кашч:

— Чаго ты, пёссяе мяса, зарзаў: ці ты на мяне злуеш, ці на жонку на маю?

— Не, не на цябе, — на жынку на тваю!

— А што вам мая жынка здзелала?

— Нічога, — гавора, — не здзелала; толькі ўкраў тваю жану Іван Знайдзён!

— О! Так ты гэтага спужаўся! Мы ж паедзем удвору да высечам ляда, на тым лядзе пасеем пшаніцы, з тыя пшаніцы наварым піва, піва нап'ёмся, яго дагонім і жану адбяром!

Паехалі ўдвору, высеклі ляда, насеялі пшаніцы, наварылі піва, напілісь і паехалі. Дагналі іх, ён жану адабраў.

— Ну, помні ж: я цябе два разы ад смерці адратаваў. Я б цябе цяпер убіў, да за тваю хлеб-соль дарую! Ну, ужэ калі за трэцім разам прыедзеш — уб'ю!

Цяпер ён застаўся адзін. Што тут дзелаць? Думаў-думаў — па смерць іціць! А, пайду зноў за жаной! Уссеў на кавёр-самалёт і паляцеў. Той калавур яшчэ сілней паставіў. Нашто яму калавур, калі ў яго ёсць вёрстаць — увярнуўся ў вірмяк, дак яго ніхто і не відзе.

Прайшоў міма калавура. Увайшоў у горад і пытае:

— Ідзе тут Кашч Бяссмертны пражывае?

— А ён быў, — гавора, — да паляцеў у другі горад! Ён цяпер зайшоў к жане і гавора:

— Распытайся ты ў Кашча, ідзе ён выслужыў гэтакага лошадзя!

— Добра, я распытаю. Толькі выйдзі ты з гэтага горада на ўрэмя, а то ён цябе зністожа!

Ён выйшаў. А ён прыехаў; яна падлезла к яму лесцямі:

— Ну, што, — гавора, — ідзе ты сабе гэткага лошадзя выслу-

жыў?

— О, дзе выслужыў? Ты думаеш, выслужа твой Іван Знайдзён?

Не, не выслужа! Ёсць на трыдзевятай зямле, на трыдзесятым царстве, ёсць Баба Юга. Дак ёсць у яе сто кабыліц. Хто толькі спасе тых кабыліц тры дні, дае жарабца самага первага на выбор. Да не ўжо: ужо ўсё колля — двор занесен частаколам — дак усе колля завеша на ўжо галовамі: што не спасуць тры дні, галаву далой. Толькі адзін кол астаўся. Дак ежалі пойдзе гэты Іван Знайдзён каня заслужываць, дак на том калу яго галаву завесяць!

От, цяпер жа ён пабыў трохі, апяць жа паехаў куды там. Ён із ноў увайшоў у гэты горад, Іван Знайдзён, распытаўся:

— Ці быў тут Кашч?

— Быў!

— А цяпер дома?

— Не, паехаў куды там!

Ну, ён цяпер к жане.

— Ну, што, — гавора, — ці пыталася?

— Пытал ася!

— Ну, што сказаў?

— А сказаў, — гавора, — што за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве ёсць Баба Юга. Дак ёсць у яе сто кабыліц. Хто толькі спасе тых кабыліц тры дні, дае жарабца самага первага на выбор. Да не ўжо: ужо ўсе колля — двор занесен частаколам — дак усе колля завешаны ўжо галовамі: што не спасуць тры дні, ну галаву далой. Толькі адзін кол астаўся. Дак ежалі пойдзе твой Іван Знайдзён каня заслужываць, дак на том калу яго галаву завесяць!

Ну, ён думаў, думаў, што тут дзелаць? Разві па смерць іціць? Ну, да ўжэ што Бог дасць, то й будзе, а пайду жарабца даставаць!

Цяпер жа ён зністожыў і кавёр тэй і ненавідзец і пайшоў пяшком, каня выслужываць.

Ну, цяпер няма яму ні двара, няма яму ні сяла, няма яму нічога — суткі ішоў не еўшы, нечым яму і пакарміцца. Ішоў, ішоў ён і прыходзе к мору. Ляжыць рак на беразе. Узяў ён кол:

— Пайду гэтага рака заб'ю, і то пад'ем!

Прыходзе ён к яму, рак гавора:

— Эй, Іван Знайдзён, не бі ты мяне! Адкалупі із мяне шалупашку і вазьмі ў карман. Калі я табе трэба буду, дак ты цяпло раскладзі да шалупашачку прыпячы, дак я к табе й буду — я табе знадаблюсь! А вазьмі мяне да колам гэтым да спіхні ў ваду!

Значыцца, ён засох, не можа звярнуцца. От ён яго спіхнуў у ваду, ён паплыў. Застаўся ён апяць не еўшы. Увайшоў у пушчу — чыкаюць дзятлы ў дзераве. Ён сапрануўся:

— Палезу гэтых дзятлаў пабяру, і то пад'ем!

Падлязае туды — ляціць дзяцел стары:

— Эй, Іван Знайдзён, не бяры ты маіх дзетак! Вырві ты ў мяне пярцо і ўлож у карман! Калі я табе буду трэба, ты высяч цяпелца, раскладзі і мае перца прыпячы. Дак я к табе буду — я табе знадаблюся!

Так ён ізноў і палез далоў не еўшы.

— Бог ведае! Куды я иду, нікога не ведаю, і што мне Бог дасць? Можа і знадабіцца хто!

Пайшоў ён зноў не еўшы. Ішоў, ішоў — паўзе мурашка цераз дарогу.

— Вазьму я кол да заб'ю гэту мурашку, і то буду есць!

Узяў ён кол і ідзе блізка ўжэ кала мурашкі. Мурашка гавора:

— Не бі ты мяне, Іван Знайдзён! Вырві ты ў мяне пярцо і ўлож у карман! Калі я табе буду трэба, ты высяч цяпелца, раскладзі і мае пярцо прыпячы. Я табе два разы знадаблюся!

Мусіў ён так здзелаць. Кінуў кол, пайшоў так. Прыходзе ён ужэ к той Бабе к Юзе, куды йшоў.

— Здрастуй, бабка!

— А, здрастуй, Іван Знайдзён! Што ходзіш?

— А іду жарабца выслужываць!

— О, харашо. Я гэтакіх людзей дажыдаю даўно! Вот ты ў мяне тры дні калі спасеш сто кабыліц, даю жарабца на выбор!

Січас яму вячэры нагатовіла, яго пакарміла, пасцелю заслала, ён лёг спаць. Назаўтрага яна устала, хату затапіла, абед нагатавала, ладак напякла, у кашэль наклала і будзе яго:

— Устань, Іван Знайдзён, пара кабыліц гнаць у поле!

Ён устаў, умыўся, Богу памаліўся, кашэль на плечы, усхапіўсь на кабыліцу і патурыў іх у чыстае поле. Пасець жа ён іх да полудня. Пасець, і ходзяць харашо, усё. Захацелась яму палуднаваць. Ён каталок адчыніў і з'еў гэтыя ладачкі. Як з'еў, так і заснуў. А яны сонныя, ладкі. А яны й пахаваліся, кабыліцы.

Цяпер яна прыходзе, Баба Юга к яму і будзе яго:

— Іван Знайдзён, а дзе ты маіх кабыліч падзяваў? А? Вот і конюх! Вот і напасціваў!

Думаў ён, думаў: што тут? Хадзілі харашо — і няма. Думаў ён, думаў — што, звесна: гаварылі і тэй і тэй, што я табе знадаблюсь, да нязвесна. І ўздумаў ён на таго ваўка. Ну, як цяпелца расклаў і прыпёк ваўчыныя шэрсці, калдыпае воўк к яму тэй.

— Аб чым ты мяне, Іван Знайдзён, жалаеш?

— Аб чым, — гавора, — жалаю? Вот кабыліц, — гавора, — пасцівіў, да не знаю, дзе яны дзелісь!

— О, — гавора, — гэта ж у цябе ўжэ ў кармане! Цяпер яны пахаваліся ў мора, дак іх ужо рак выгане! А другі дзень будзеш пасцівіць, дак яны пахаваюцца ў дзярэўя, дак табе дзяцел выгане. А трэці дзень пахаваюцца ў землю, дак тады мурашка выгане! Ну й прашчай за гэтым!

Вот дакуль воўк яму служыў, цяпер ужэ не будзе! Ну, цяпер ён выняў гэту шалупашку і прыпёк, ракаву. Паузе гэты рак к яму.

— А што, Іван Знайдзён, што б ты цяпер дзелаў, калі б мяне забіў? Я казаў, што табе знадаблюсь! От яно так і ёсць! От жа ты ідзі, стань там і там, а я пайду ў мора, сабяру ўсю сваю сілу — я іх павыганю. А ты стой да шчытай! Як да паследнія дашчытаешся, яна выскача, дак ты хватайся садзіцца на яе і туры ў двор!

Ён так і здзелаў. Прыганяе іх у двор. Яна стаіць у варотах, Юга тая, і бытта рада: вот конюх, вот конюх, маладзеч! Цяпер яна на іх злуець. То ж яе дочкі ўсё! Узяла зялезны прут і пайшла іх наказываць.

— А, — гавора, — шукіны дочкі, вы з ім любіцеся, знюхалісь, ад яго не пахавалісь!

І набіла іх. Ну, цяпер вячэра яму нагатавана, ён павячэраў і лёгспаць. Яна да света устала, хату затапіла, ладак напякла, наклала ў кашэль і будзе яго:

— Устань, Іван Знайдзён, пара кабыліц гнаць у поле!

Ён устаў, умыўся, Богу памаліўся, кашэль за плечы, усхапіўсь на кабыліцу і патурыў іх у чыстае поле. Пасець жа ён іх да полудня. Пасець, і ходзяць харашо, усё. Захацелась жа яму палуднаваць. Ён кашалок адчыніў і з'еў гэтыя ладачкі. Я к толькі ладак тых з'еў, так і заснуў. Прыходзе яна зноў к яму, будзе яго:

— Устань, Іван Знайдзён!

Ён прашнуўся.

— А дзе маіх кабыліч падзяваў? Вот конюх! Іздайсь на гэтакага конюха!

А ён ужэ асмялеў, дык ён на яе сыкнуў:

— Што ты, — гавора, — Баба Юга! Што ты мяне, удзень не пасет! Няхай ходзяць, ідзе хочуць. А калі ўвечары не прыганю, тады я вінават буду!

— Ну, харашо, найду я цябе і ўвечары!

Цяпер ён высек цяпелца, расклаў, прыпёк дзятлава пярцо. Ляціць дзяцел к яму:

— А што, Іван Знайдзён, што б ты дзелаў цяпер, калі б маіх дзяцей паеў? Ты б цяпер сам убіўсь! А вот я табе цяпер знадаблюсь! Ну, ідзі ж ты стань вот там і там, я сабяру сваю сілу — я іх павыганю!

Ён і стаў там — ідзе, па яго казках. Ён сабраў сваю сілу. Як зачал! іх кляваць, зачалі дзяўбаць — падалі яны, падалі — недзе ім ужэ дзецца! Сталі выскакуваць. Яны па дуплях пахавалісь. А ён шчытае. Дашчытаўсь да паследнія, усхваціўсь на яе і патурыў удвору. Гэта ўжэ два дні спасціў. Прыганяе ж ён удвору, яна стаіць у варотах:

— От, маладзеч конюх! Два дні спасцівіў! Шчэ дзень спасціш — палучыш жарабца!

А на іх злуе, што не пахавалісь ад яго. Узяла зялезны прут і давай іх біць. Тады нагатавала яму вячэраць, ён павячэраў і лёг спаць. Яна да света устала, хату затапіла, ладак напякла, у кашэль наклала і будзе яго:

— Устань, Іван Знайдзён, пара кабыліч гнаць у поле!

Ён устаў, умыўся, Богу памаліўся, кашэль на плечы, усхапіўсь на кабыліцу і патурыў іх у чыстае поле. Пасець жа ён іх да полудня. Пасець, і ходзяць харашо, усё. Захацелась жа яму палуднаваць. Ён кашалок адчыніў і з'еў гэтыя ладачкі. Як толькі з'еў, так і заснуў. Як ён толькі заснуў, яна і прыходзе к яму зноў.І будзе яго:

— Іван Знайдзён!

Ён як усхопіцца!

— А дзе ты маіх кабыліч падзяваў? Я на цябе здалася, а дзе іх падзяваў?

А ён на яе тожа атвеціў:

— Што ты мяне, удзень не пасеш! Няхай ходзяць, ідзе ходзяць, абы к вечару я прыгнаў іх! Калі ўвечары не прыганю, тады я вінават буду!

— Ну, добра, я цябе ўвечары спасу!

Яна ўсе не надзеецца, што ён найдзе іх. Яна ўжэ ведае, дзе яны. Цяпер ён узяў цяпелца высек, расклаў, прыпёк мурашкіна пярцо. Паўзе мурашка к яму.

— А што, Іван Знайдзён, што б ты цяпер дзелаў, калі б мяне з'еў? Ты б цяпер сам прапаў! Я ж казала, што я табе знадаблюсь. Ну, йдзі ж ты стань у (во)там і там, я сабяру сваю сілу і іх павыганю. А ты стой і шчытай!

Ён пайшоў і стаў. Мурашка сабрала сваю сілу і выгнала іх з-пад зямлі. Ён дашчытаўся да паследнія, усхапіўсь на яе і патурыў удвору. Ну, прыганяе ўдвору — там яна ў вочы яму бытта так рада:

— От, Іван Знайдзён, маладзеч! Тры дні спасцівіў! Заўтра жарабча палуча!

А сама злуе на іх. Узяла зялезны прут і давай біць іх. Цяпер, яму вячэра нагатавана, ён павячэраў і спаць лёг. Даў Бог дзень, ён устаў, умыўся, Богу памаліўся. Цяпер яна просе яго ўжэ з ласкі:

— Іван Знайдзён, служыў ты мне харашо тры дні, спасціў маіх кабыліч — прыслужы ты мне ўжэ: рассей ты мне лубачку маку!

Так ён і паўміў: што тут? Ужэ ж болыиы служыў! Што тут параскідаць, забаўка? Узяў гэту лу бачку маку і засеяў. Цяпер яна гавора:

— Да, рассеяць ба я сама рассеяла, а як ба яго падабраць, штоб апяць поўна была?

Ён тут усердзіўся: што такое? — вял ела рассеяць, а тут сабіраць трэба!

— Не, мне таго не ждаць, паку ль ён узрасце, а мне чычас збірай! А не збярэш —не палучыш жарабца!

Цяпер ён думаў, думаў: што тут? Служыў колькі, і во табе — не палучыш жарабца! І ўздумаў ён на мурашку, што яна-такі казала, што два разы знадаблюсь табе! Ён цяпер цяпелца высек, расклаў і прыпёк мурашкіна пярцо. Мурашка к яму.

— А што, Іван Знайдзён, што б ты цяпер дзелаў, калі б мяне з'еў? Ты б цяпер сам прапаў! Ну, пастаў жа ты гэту лу бачку пасярод палянкі, я сабяру ўсю сваю сілу, яны січас звалакуць!

Ён паставіў гэту лубачку, — так яны як папаўзлі, дак як мурашкі, так яму ў мінуту і ўсцягнулі — поўна лубачка. Прыносе ён гэту лубачку к ёй:

— На табе, Баба ты Юга!

Ну, дзень прайшоў, начаваць трэба. Ён заначаваў. І была ў яе служэбка. Дак тая служэбка знае ўсё-ўсё, яна адабрала сілу ў усіх жарабцоў да 'днаму 'ддала. Дак ён ужэ моцна сілен, што не можа сілы знасіць. Дак ён ляжыць пад яслямы, тэй конь. Здзелала яго самым пушчым, сілнага таго. «Дак не бяры ты самага луччага, а вазьмі ты самага пушчага, што пад яслямы, а тых луччых не бяры!»

Ён назаўтрага, даў Бог дзень, устаў, умыўся, Богу памаліўся.

Уходзе яна:

— Ну, Іван Знайдзён, пара жарабца выбіраць!

Ну, пайшлі выбіраць! Ну, як яму ўжэ сказана, дак як ішоў, дак прама к тому к пудламу, цапочкай яго шлыгануў. Так ён цапу-цапу ўскарабкаўся, устаў. Ён яго за грыву, узяў і валачэ. А там такія харошыя, такія там бодры, што так і пляшуць. А ён таго валачэ, пудлага таго. Так ёй не хочацца!

— Ах, — гавора, — Іван Знайдзён, ты ў мяне быў харошы конюх, харашо мне спасціў, і ўсё, да бярэш самага пудлага! Ты вазьмі от гэтага, што там пляша каторы!

— Э, — гавора, — бабка, я сам плохі чалавек, плохага каня вазьму! Узяць мне харошага, дак ён мяне разаб'е, звале і пабяжыць куды! А сказана — на выбор!

Ён валачэ таго. Ёй хоць і не хочацца, да ўжэ на выбор сказана, дак ёй няльзя судзіцца. Ну, вывеў яго на юр'еву расу. Лошадзь гавора:

— Папасі мяне зару на ячмені, а зару на пшаніцы, а зару на [а]усе!

Тады, насля таго, конь лёг, пакачаўся, устаў, страпянуўся. Стала на ём залатая шарсцінка, сярэбраная.

— Ну, садзісь на мяне!

Ён уссеў і паехаў. Прыязджае к таму гораду, к Шкляному. Уехаў у гэты горад і распытуе:

— Ці дома Бяссмертны Кашч?

— Не, — гавора, — ён быў, да выехаў куды там!

Ён цяпер узяў жану, сам сядзіць на лошадзі, яе пасадзіў на лошадзь і паехаў адтуль. Ехаў, ехаў, ехаў, ехаў, сустракаецца з Бяссмертным Кашчам. Сустракаецца з Бяссмертным Кашчам, конь яго зарзаў. Ён пытае:

— Чаго ты, пёссяе мяса, зарзаў? Ці ты на мяне ржэш, ці на жонку на маю?

— Не, не на цябе, а на жонку на тваю!

— А што табе мая жонка здзелала?

— Нічога, — ка[ж]а, — яна мне не здзелала, толькі ўкраў тваю жынку Іван Знайдзён!

— О! Дак ты гэтага спужаўся? Мы ж паедзем удвору да высечам ляда, на тым лядзе пасеем пшаніцы, з тые пшаніцы наварым піва, таго піва нал'ёмся і то яго дагонім і жану адбяром.

Лошадзь гавора:

— Не, — гавора, — хазяін, мы цяпер ужэ жаны не 'дбяром!

— Як то не 'дбяром?

Ён і схапіўся!

— А так, — гавора, — ён ужэ выслужыў нашага меншага брата. Да ў яго ўся сіла ад нашых братцаў. Дак мы ўжэ цяпер у яго не 'дбяром жаны!

Некалі ж яму ўжэ ехаць удвору да сеч ляда, да сеяць пшаніцу, да варыць піва — да вярнуўся, да ўжэ ўслед за ім. Тэй жа ідзець шагам, пярэдні, а гэты ляціць — пот крывавай пенай, што не дагоне.

Лошадзь з лошаддзю гавора, з братам:

— Што ты, — гавора, — даганяеш мяне? Ці ты хочаш біцца са мною, ці ты хочаш з Іванам Знайдзёнам (ехаць)?

— Не, брацец, як жа мне з табой біцца — я з табой не ровен!

— А калі хочаш з Іванам Знайдзёнам, дак ты свайго хазяіна ўзнімі пад небяса да й пусці з сябе — няхай ён ударыцца аб сыру землю, аб белы камень, няхай ён рассыплецца драбней маку!

— Ах, мне шкода, — кажа, — свайго хазяіна: ён харашо мяне корме!

— Нічога, будзе цябе Іван Знайдзён карміць!

От ён яго ўзнёс пад небяса і пусціў яго з сябе. Ён як ляцеў, ударыўся аб сырую землю, аб белы камень — рассыпаўся драбней чорнага маку! А Іван Знайдзён паехаў ужэ з жаною. Толькі нязвесна, куды ён паехаў: ці ў Шкляныя горы, ці к бацьку і к матцы. От, я быў з плытамі за Кіевам і пытаўся, дак не дапытаўся. Хацеў к яму ў госці зайціць.