Перайсці да зместу

Шаблон:БелУрад/Дакументацыя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дакументацыя Гэта дакументацыя для шаблона БелУрад.

Гэты шаблён трэба ставіць на творы або аўтараў, якія стварылі нейкі дакумент на тэрыторыі сучаснай Беларусі. На дакументы, апублікаваныя ў Вільні распаўсюджваецца летувіскае заканадаўства, глядзі {{ЛетУрад}}.

Паводле міждзяржаўных і міжнародных пагадненняў Беларусь з’яўляецца законнай пераемніцай БССР, таму гэтая ліцэнзія распаўсюджваецца таксама на афіцыйныя дакументы БССР.

Гэта ліцэнзія не можа быць ужытая для прапановаў афіцыйных сімвалаў і праектаў афіцыйных дакументаў, якія могуць ахоўвацца аўтарскімі правамі.

  • Закон Рэспублікі Беларусь № 262-З ад 17 мая 2011 года са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі Законам Рэспублікі Беларусь № 216-З ад 15 ліпеня 2019 года. Паводле яго:

Артыкул 7. Творы, якія не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права.

1. Не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права:

афіцыйныя дакументы (прававыя акты, судовыя пастановы, іншыя дакументы адміністрацыйнага і судовага характару, устаноўчыя дакументы арганізацый), а таксама іх афіцыйныя пераводы;

дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь), сімвалы дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь (ордэны і медалі), дзяржаўныя знакі (грашовыя знакі Рэспублікі Беларусь, паштовыя маркі і іншыя знакі), афіцыйныя геральдычныя сімвалы (сцягі, гербы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь, геральдычныя знакі, сцягі, нагрудныя знакі, эмблемы дзяржаўных органаў і інш.);

творы народнай творчасці, аўтары якіх невядомыя.

2. Аўтарскае права не распаўсюджваецца на ўласна ідэі, метады, працэсы, сістэмы, спосабы, канцэпцыі, прынцыпы, адкрыцці, факты, нават калі яны выяўлены, адлюстраваны, растлумачаны або ўвасоблены ў творы.


Поўны тэкст Закона: па-беларуску, па-расейску, па-ангельску.