Перайсці да зместу

Чырвоны «культуркампф»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чырвоны «культуркампф»
Артыкул
Аўтар: Антон Луцкевіч
1923
Крыніца: Луцкевіч А. Чырвоны „культуркампф“ // Луцкевіч А. Барацьба за вызваленьне. Вільня; Беласток, 2009. С. 277—279. Тэкст друкуецца паводле: ВС. 1923.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Некалі, ў часе істнаваньня вялізарнае Расейскае Імпэрыі, злучаўшае дзесяткі розных нацыянальнасьцяў, розных моваў і розных культур, вырастаўшых ў мінуўшчыне ў самых размавітых абставінах, — прадстаўнікі расейскага соцыялізму, шчырыя барацьбісты за волю для ўсіх, ніяк не маглі зразумець, чаму гэтая воля ў разуменьні «інародцаў» ня ка зьмясьціцца ў межах «ўсерасейшчыны», ўлоньні «дабрадзейнае» расейскае кулькі. Асабліва варожа да нацыянальных ім- ліьняў „інародцаў', да іх жаданьня культуры. Асабліва варожа да нацыянальных імненьняў “інародцаў”, да іх жаданьня культурна-нацыянальнае і палітычнае самастойнасьці адносілася, як гэта ні дзіўна, расейская соцыял-дэмакратыя: яна бачыла ўва ўсім гэтым выяўленьне ,,дробна-буржуазнае“ ідэолёгіі, нязгоднае з соцыялізмам. І толькі ў апошнім часе соцыялістычная Расея выраклася старых паглядаў соц.-дэмакратыі на нацыянальнае пытаньне і як-раз нацыянальны прынцып палажыла ў аснову дзяржаўнага будаўніцтва Саюза Соцыялістычных Радавых Рэспублік.

Пагляды старых расейскіх соцыялістычных дзеячоў грунтаваліся на тэй праўдзе, якую ў двух радках высказаў выдатны беларускі пролетарскі поэт, Міхась Чарот, ў сваей поэме „Босыя на вогнішчы":

Хто рэжа — таму не балюча,
Баліць тым, каго рэжуць.

Вось-жа ў старой Расеі „рэзалі" інародцаў, а „рэзаў" іх ня толькі адміністрацыйны апарат, ня толькі дзяржава, але і расейскае грамадзянства, а ў тым ліку і найбольш „ба люча“ рэзала расейскае паступовае грамадзянства, якое сваімі высокімі ідэаламі заманівала легкаверныя „інародныя" масы самахоць лезьці ў той кацёл, у якім сплаўляліся і перапаліваліся ўсе індывідуальныя нацыянальныя адзнакі нерасейскіх меньшасьцяў, каб служыць за гной для „вялікае, магутнае” расейскае культуры.... І ня дзіва, што прадстаўнікі расейскага поступу не маглі зразумець, як балючы для „інародцаў” ўвесь дэмакратычны расейскі „культуркампф", — бязумоўна, больш небясьпечны дзеля самазахаваньня нацыянальнасьцяў Расейскае Імпэрыі, чым адкрыты паход проці іх расейскага чарнасоценства...

Здавалася-бы, што польскі соцыялізм, які ў царскай Расеі быў першым 'байцом за вызваленьне паняволеных нацыянальнасьцяў, які змагаўся ня толькі з „чорнымі" абрусіцелямі. але і з „чырвонымі", ня можа глядзець вачыма старых расейскіх с.-д. на нацыянальныя імкненьні „меншасьцяў", якія ўключаны воляй „дужых гэтага сьвету" ў межы Польскае Рэспублікі. Аднак, жыцьцё паказуе нешта зусім неспадзяванае і незразумелае: польскія соцыялісты і „крошачкі пабралі” па старых расейскіх „чырвоных" абрусіцелях, якіх так кляймяць цяпер... расейскія камуністы!

„Robotnik" вустамі вядомага „соцыял- эндэка” Мечыслава Недзялковскага падыходзіць да пытаньня аб „нацыянальных меншасьцях” ў Польшчы дужа „дыпляматычна". Газэта ганьбуе нацыяналізм польскага грамадзянства — польскае буржуазіі і такой-жа меркай хоча мерыць тое, што называе “нацыяналізмам” беларусаў, украінцаў, немцаў і жыдоў. А раз і ў Палякоў, і ў „меншасьцяў” выяўляецца нацыяналізм, дык трэба і тут і там „біць яго, бы абухом па лобе!“ Паводле „Rob.“, нацыяналізмам „заражаны" і беларускія дэмакраты і соцыялісты, — значыць — „бі і іх па лобе!" Ды гэтак польскі соцыялізм далучаецца да паходу польскае буржуазіі, польскага нацыяналізму проці ўсіх меншасьцяў. А адначасна з гэтым партыя польскіх соцыялістаў, як некалі партыя расейскіх с.-д., разьвівае з усей энэргіяй, годнай лепшае справы, „чырвоны" „культуркампф” на і без таго ўцісканых няпольскіх “Kresach".

Мы ўжо раз задалі пытаньне пэпээсаўскаму органу, ў чым яны бачаць „нацыяналізм”, прыкладам, беларусаў, — ня кажучы нават аб беларускіх соцыялістах, а аб беларусах наагул? На гэта газэта нічога не адказала, бо і не магла адказаць.

Запраўды, які тут можа быць адказ? Нацыяналізм наагул можа рэальна выявіцца толькі ў грамадзянстве, якое пануе, мае ўладу над грамадзянствам ці грамадзянствамі другіх нацыянальнасьцяў. Нацыяналізм — гэта фактычнае, на дзеле падаўленьне аднэй нацыянальнасьцяй другіх. І аб такім давальным нацыяналізьме можна гаварыць толькі адносна да тых, хто ўціскае другіх. Можна, значыцца, гаварыць аб нацыяналізьме польскім, францускім і др., так сама, як некалі гаварылі аб нацыяналізьме расейскім, нямецкім. Але ня можа быць гутаркі аб нацыяналізьме тады, калі ўцісканы народ бароніцца ад ўціску, ад зніштажэньня яго. І ў гэтай абароне прыймаюць учасьце ўсе сябры такога народу, незалежна ад таго, да якое клясы і палітычнае партыі прыналежаць, якой дарогай ідуць, якое тактыкі ўжываюць. У такім палажэньні былі некалі палякі, а ў тым ліку і польскія соцыялісты, ў межах царскае Расеі; ў такім палажэньні знаходзімся цяпер мы, беларусы, ў межах Польскае Рэспублікі, — і беларускі соцыялізм ў роўнай меры змагаецца за беларускую нацыянальнасьць, як гэта робяць беларускія ксяндзы і папы.

За сваё нацыянальнае „я" мы ўсе, бяз розьніцы партыяў, будзем бароцца і далей, ня гледзячы на напасьці польскіх соцыялістаў, на абвінавачаньні нас ў нацыяналізьме. Паўтараем: перажывалі мы ўжо гэта ў старой Расеі, ды не паддаліся, не зьмяніліся нават пад націскам соцыялістычнага „культуркампфу”; наадварот, зьмяніліся расейскія „чырвоныя" „культуртрэгеры”. Не паддамося-ж і хітрыкам польскіх левых „культуртрэгераў", ня гледзячы на ўсе іх няпрыстойныя выкрыкі і закіды. А будучына, хоць мо’ йшчэ і далёкая, прымусіць і польскі соцыялізм прысвоіць сабе тыя пагляды на нацыянальнае пытаньне, якія дарогай чысьленых цяжкіх і балючых перажываньняў вытварылі сабе будаўнічыя Саюзу Соцыялістычных Радавых Рэспублік.