Перайсці да зместу

Чын (Казлоўскі, 1943)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хай нам жыве… Чын
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1943
Крыніца: часопіс «Жыве Беларусь!» (Менск), 1943, № 4-5, кастрычнік-лістапад, б. 20
На прадвесьні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чын (Казлоўскі)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Ч Ы Н


З жалем і плачам, у роспачы, зьдзеку,
У бездне няволі, прымусе, —
Нельга-жа жыці так чалавеку,—
Чын! — вось твой кліч, беларусе!

Ідзі супраць цемры, хітрай аблуды,
Супраць маны панаваньня.
Кліч хай імкнецца рэхам усюды:
Чын — камандзерам змаганьня!

Сьмейся са сьмеху, болю і страху,
Сьмела ідзі бяз хістаньня —
Рыцарам волі нельга мець жаху —
Чын кліча ўсіх да змаганьня!

Сэрцаў пажарам край свой абнімем,
У душах бадзёрасьць узьнясецца,
Воляй няўхільнай сьцяг свой паднімем, —
Вольна ён нам разаўецца!


Ул. Казлоўшчык