Перайсці да зместу

Чынгізхан (Чарнышэўскі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чынгізхан
Публіцыстыка
Аўтар: Мікалай Чарнышэўскі
1862 (пераклад 1927)
Арыгінальная назва: Чингизхан
Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 103 (1995), 10 мая 1927 г., б. 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Н. Г. Чарнышэўскі

Чынгізхан.

Нявыданае апавяданьне.

Н. Г. Чарнышэўскі—адзін з самых старэйшых расейскіх народавольцаў. „Чынгізхан“—адно з яго апавяданьняў, адшуканых нядаўна ў былым славутым жандарскім „3-м аддзяленьні“. Як гэта, так і іншыя адшуканыя апавяданьні, Н. Г. Чарнышэўскі напісаў,седзячы ў 1862 годзе ў Петрапаўлаўскай крэпасьці. Н. Г. Чарнышэўскаму дазвалялі пісаць пад арыштам у крэпасьці, але ня ўсё накіроўвалася па яго ўказаньнях „на волю“.

Я бачыў гэтага паважнага старыка ўсяго адін раз. Ён апавядаў шмат анэкдотаў і доўгую гісторыю аграмаднага памесьця, адным з апякуноў якога ён быў. Як і кожная гісторыя, гісторыя памесьця была была гісторыяй ня самага памесьця, а яго ўладароў. Перакажу з яе адзін эпізод.

Пан—уладар памесьця, у пачатку бягучага стагодзьдзя накапіў аграмаднае багацьце для свайго роду. Сам вышаў з нічога, але пад старасьць ўжо саўсім забыўся, што калісьці быў ня больш, як чалавекам, ня богам.

Жудасныя прыклады яго самаўладзтва ня буду расказваць: у іх няма нічога асаблівага. Але вось выбрык, вельмі арыгінальны.

Сярод зямель гэтай сьвяточы ляжала невялікая вёска, якая мела двароў восемдзесят або дзевяноста і да трохсот рэвізскіх душ. Ранейшыя пан і пані мелі ўсяго аднаго сына, паслалі яго амаль што дзіцянём служыць у гвардыю і гадоў праз дзесяць—дванаццаць памёрлі. Юнак, заняты сваей службай, ня прыехаў гаспадарыць. Сяляне, абмеркаваўшы гэтыя абставіны, рашылі напісаць яму такі ліст: «Відаць, што табе, пане, няма часу адлучацца ад службы, і ты ня будзеш жыць у сваім маёнтку. А за вачмі гаспадара якая гаспадарка? Прыказчык будзе абкрадаць цябе. Дык ці ня згодзішся ты перавесьці нас з паншчыны на падатак? Гэта будзе табе выгадней, ды і нам лягчэй». Яны прапанавалі добры падатак. Пан быў вельмі рад, згадзіўся. Яны высылалі яму падатак спраўна, і так ішоў год за годам.

Прайшло гадоў сорак. Пан стаў адчуваць, што пара старым касьцям на пакой, вышаў у адстаўку і паехаў у сваю вёску.

Панскай сядзібы ўжо даўно ня было. Шмат гадоў яна патроху развалівалася; пасьля сяляне напісаі пану: разваліцца яна саўсім—прадай яе нам, пакуль яшчэ ня вышлі з яе адны пагнілкі. Пан прадаў, сяляне разабралі бярвеньне на папраўку сваіх хат. Такім чынам, пан вярнуўшыся прыехаў на двор да старасты.

Яго прынялі з вялікай пашанотай, але з дарогі ён стаміўся і пасьпяшаўся адправіць падданых, якія сабраліся да яго на паклон:

— Дзякую вам, а вы мяне прабачце: справа мая не маладая, трэба супачыць.

Адправіў і лёг супачыць. Яго разбудзілі палудваваць, пасьля ізноў лёг заснуць. Затым пайшоў па вёсцы, гутарыў з сялянамі. Увечары некалькі сялян сядзела ў яго ў стараставай хаце, таксама гутарылі.

Раніцой па другі дзень, як толькі пан прачнуўся,—стараста кажа;

— Даўно чакаем, калі вы прачніцёся. У нас быў сход па выпадку вашага прыезду, і грамада хоча з вамі пагаварыць.

— Добра.

Увайшло некалькі старыкоў, упаўнаважаных ад грамады, і сказалі так:

— Не палічы, міласьцівы пане, сабе за абіду таго, што мы будзем табе казаць. Ты быў намі здаволен, і мы табой вельмі зраволены. Але з тваей учарайшай гутаркі ны ўбачылі, што ты прыехаў да нас не пагасьціць, а насаўсім. Цяпер ты разваж вось што: па міласьці тваей, колькі год мы жылі, ня бачачы цябе, ня маючы паміж сябе пана. Мы прызвычаіліся да такой возі. Просіць цябе ўся грамада: ня будуй ты сабе сядзібы, не перасяляйся ты жыць да нас, пакінь нам нашу волю. Зараз ты прыехаў—і гасці ты ў нас хоць тыдзень, хоць два, а больш не гасьці. Калі зноў надумаешся прыехаць пагасьціць не надоўга—зрабі ласку, а жыць з намі ня жыві.

Пан зьдзівіўся. Спачатку падумаў, што ім што-небудзь ў ім не спадабалася,—не, яны сказалі, што бачаць у ім добрага і простага чалавека і вераць яго ўчарайшым словам, што ён не жадае аднаўляць паншчыны, што і развагі яго наконт гэтага такія, якім нельга ня верыць: што яму за ахвота, ды і ня ўмее ён заводзіць сваю запашку, пражыўшы век да старасьці ў Пецярбурзе, і што ён жадае адпачыць, а ня клопат нажываць.

— Мы верым, казалі сяляне,—што ты хочаш пакінуць ўсё пастарому, але ня можа застацца пастарому, калі ты будзеш жыць паміж шас, а таму—ня жыві.

Пан спрачаўся, даводзіў, што яны мыляюцца, што ён ня будзе шкадлівым для іхных парадкаў, бо ніўвошта ня будзе машацца.

— Ты ня будзеш умешвацца ў нашы справы, дык цябе будуць у іх прыплятаць. Кожны ў сваей сварцы пойдзе да цабе, каб разабраў па-свойму, калі грамада разабрала ня так, як ён хоча. Ня хочаш, а будзеш умешвацца,—казалі саляпе,

Пан по згаджаўся, што так абавязкова і здарыцца, як яны кажуць.

— Хто-ж можа мяне прыблытаць да вашых справаў, калі я гэтага не жадаю. Ня тое вы кажаце, а проста я вам нечым не спадабаўся.

— Чым жа ты нам не дагадзіў? Усім дагадзіў, і ты нам любы, калі ня будзеш жыць з намі, а хочаш жыць з намі, дык нялюбы.

Сяляне прапанавалі пану павялічыць падатак, каб толькі выехаў ад іх. Але пан не паддаваўся, і яму стала абідна. «Калі ня жыаеш з намі, дык любы, а хочаш жыць з намі, дык нялюьы ты нам».

Што рабіць пану? Думаў ён думаў: абідна, абідна.

І паехаў да Бататава.

Бататаў, па звычаю багоў, быў міласьлівы і далікатны з людзьмі, якія прыходзілі да яго па паклон.

— Зачым ты да мяне? І хто ты?—спытаў ён свайго новага суседа. Ён сядзеў на ганку і грэўся на сонейку.

Сусед растлумачыў, што ён—яго сусед, які служыў у Пецярбурзе, зараз вышаў у адстаўку, прыехаў жыць у сваю вёску і зьявіўся засьведчыць сваю пашаноту да Бататава і пастарацца быць карысным.

— Шчыра просім да нас. Мы рады добрым людзям. А чаго ты просіш?

— Вось чаго. Мае сяляне абіжаюць мяне, ня хочуць, каб я жыў ў сваей вёсцы ў іх, кажуць, што я ім нялюбы.

— Трэба пакараць іх, разбойнікаў. Як можна пана не паважаць.

— Затым я і прыехаў да вас. Дзе мне з імі дайсьці да ладу. Вазьміце вы іх на сябе.

— Праўду кажаш. Дык ты хочаш прадаць мне сваю вёску?

— Так і ёсьць. Прашу—купіце.

— Калі просіш, дык чаму-ж не зрабіць гэтага. Купляю. Колькі ў цябе душ? Колькі табе за іх трэба?

Пан сказаў колькі душ.

— А цану назначаць вам не адважуся: самі вызначце. Апрача вас некаму прадаць, бо хто-ж можа купіць паміма вашай волі.

Разумна разважаеш. Я цябе не пакрыўджу. Даю табе за іх…

Бататаў назначыў добрую цану. Сусед падзякаваў.

— Ну, а вараз ты маўчы пра гэту справу. І вы маўчыце,—сказаў Бататаў сваім апрычнікам,

— А марудзіць няма чаго. Ты ў мяне паабедаеш і ідзі ў губэрню з маім давераным рабіць купчую. Як зробіш, дык прыяжджай зноў да мяне.

Сусед з давераным зьезьдзілі ў губэрскі горад, вярнуліся. Усё трымалася ў сэкрэце. На другі дзень раніцой Бататаў узяў сабой суседа і паехаў са сваей сьвітай у купленую вёску. Там нічога ня ведалі.

Прыехалі. Склікалі сход.

— Ведаеце, чаго я прыехаў да вас?—пачаў Бататаў.

— Ня ведаем, даражэнькі. Скажы, будзем ведаць.

— Я вас купіў. Вы свайму ранейшаму пану сказалі, што ён вам нялюбы, ну, а вы мне нялюбы. Гэй!

Па гэтаму сыгналу сунуліся з-за ўзгорку ў вёску фурманкі і фурманкі, сотні фурманак.

— Кладзі ўсё на вазы—скамандаваў Бататаў.

Нязьлічаная яго сьвіта кінулася па хатах, пачала выносіць усе сялянскія пажыткі і складаць на вазы.

Усё злажылі.

— Усё вынесьлі, злажылі?

— Усё.

— Кожная сям‘я станавіся каля сваіх пажыткаў,—сказаў Бататаў.

Апрычнікі ў пяць хвілін нацягалі горы саломы пад хаты па канцах вёскі.

— Падпалівай,

Падпалілі.

— Вось як з тымі, хто мне нялюбы,—зьвярнуўся Бататаў да сваіх новых падданых, — больш ня будзе вам пакараньня—дарую. Развазі іх, як загадана.

Апрычнікі падзяліліся на атрады і паехалі з фурманкамі і новымі падданымі свайго пана ва ўсе чатыры бакі развозіць іх па яго амаль што нязьлічаных вёсках. Кожную сям‘ю завезлі ў асобную вёску. Там ёй далі новае абсталяваньне.

Хаты, хлеб, жывёла—усё спалілі ў зьнішчанай вёсцы.

Калі пажар стаў дагараць, Бататаў з ранейшым гаспадаром паехаў у сваю сядзібу. Там ужо былі па яго закліку спраўнік і чыноўнікі з павятовага гораду. Віталі яго з купляй, былога пана з продажам. Піравалі. Бататаў загадаў ім застацца начаваць.

— Заўтра дапіруем.

— Раніцой паехалі на паляваньне. Калі стаў падходзіць час палудваваць, Бататаў сказаў:

— Паедзем на поле—у мяне прырыхтавана месца. І паехалі на тое месца, дзе была вёска.

Усё пажарышча ўжо было ачышчана, выраўнена,—ніякіх сьлядоў учарайшага; перароблена ў гладкае, чыстае поле і дзірваном накрыта. Сярод новага поля была зроблена вялікая палатка і ў ёй Бататаў з гасьцямі палуднаваў.