Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/43/III
← 43. З цыклю „Ўсьмешкі“. II. ⁂ Чытаю я журнал сучасны | 43. З цыклю „Ўсьмешкі“. III. ⁂ Чаму у нас акамянеласьці Эпіграма Аўтар: Максім Багдановіч 1927 год |
43. З цыклю „Ўсьмешкі“. IV. ⁂ Гутарка → |
III. Чаму у нас акамянеласьці 1912. |
Увагі
[правіць]43. З цыклю „Усьмешкі“. Усе эпіграмы выдаюцца з аўтографу (п. VI. № 42, 44). Тры эпіграмы (II—IV) задатаваны ў аўтографе 1912 годам. Усе яны маюць подпіс „Sine ira“. Эпіграма „Пан і Мужык“ (№ 1) над загалоўкам мае прыпіску: „З цыклю „Усьмешкі“ і падпісана поўным імем і прозьвішчам поэты. Яна ў рукапісе не задатавана, але аднесена да групы эпіграм, зважаючы на зьмест і руку.
У вершы „Чытаю я журнал сучасны“ заўважаны русіцызм „прэкраснай“ (3 р.).
Захавалася ў аўтографах поэты яшчэ адна эпіграма, якая ня зьмешчана ў выданьні затым, што тэкст яе не расшыфраваны і, як відаць, нявыгодны для чытаньня. Прыводзім яе ў увагах:
За арыхметіку бярусь
Праз.........
Часьць роўна цэламу свайму.
— Чаму?
1912 г. у даным разьдзеле задатаваны толькі тры нумары вершаў (41—43). Гэта тлумачыцца тым, што шмат вершаў гэтага году выдрукавана ў зборніку „Вянок“, які быў канчаткова падрыхтаваны поэтам да друку у 1912 годзе і надрукаваны ў 1913 годзе (гл. ўвагу да „Вянка“).