Перайсці да зместу

Чаму толькі гэты шлях?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чаму толькі гэты шлях?
Артыкул
Аўтар: Міхась Ганько
1944 год
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1944, № 1 (7), студзень, б. 3, 4
Міхась Ганько падпісаўся як «Міхал Ганько».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Міхал Ганько

шэф-праваднік

ЧАМУ ТОЛЬКІ ГЭТЫ ШЛЯХ?

Той час, які мы цяпер перажываем, гэтак перапоўнены падзеямі, што нам не застаецца часу, каб застанавіцца над іхным сэнсам і аналізаваць іх глыбей. Праўда, каб магчы гэткія вялікія падзеі аналізаваць, на гэта трэба мець пэўны дыстанс ад іх: толькі тады захоўваецца правільная гістарычная пэрспэктыва.

Але мы, сучасныя, ня можам чакаць, покуль прыйдзе гэткі спрыяльны для гістарычных разважаньняў і расцэнкі час. Мы мусім сяньня заняць тое ці іншае становішча у ходзе гістарычнага разьвіцьця. Чакаць нельга, бо накш гісторыя пройдзе над нашымі галовамі. Мы, беларусы, павінны нарэшце дачапіцца да гістарычнае калясьніцы, бо накш яна праз нас праедзе. Мы павінны зрушыцца з таго месца, на якім сталі тры вякі таму, павінны зрушыцца самі, а ня быць папіхачамі другіх.

Пэўна-ж, гістарычная часіна, у якую мы распачынаем, як нацыя, ставіць першыя крокі, — вельмі цяжкая. Ня толькі гэткія, як мы народы, але і дужыя, старыя дзяржавы моцна адчуваюць на сабе цяжар вайны, якая нездарма называецца другой сьветнай вайною: на гэта яна мае мо’ большае права, чымся першая вайна 1914—1918 г. г. Сьветная яна ня толькі таму, што ужытыя у ёй гігантычныя, нябывалыя дагэтуль людзкія і матар’яльныя рэзэрвы, але галоўна таму, што яна мае эпохава-вырашальнае гістарычнае значаньне: якой будзе у будучыні Эўропа? ці яна будзе апанаваная жыда-бальшавізмам ці будзе вольная, скансалідаваная і захавае арыйскае аблічча і сваю старую 2000-гадовую культуру? У гэткую часіну вельмі цяжка, але і цікава жыць. Некалі нашчадкі будуць зайздросьціць нам, што якраз нас лёс выбраў на сьветкаў вялікіх дзён.

Толькі у гэткі вялікі час і можа зьмяняцца доля народу. У спакойны час міру ніхто аб гэтым ня думае, каб перакройваць дзяржаўныя межы, каб уступіць некаму кавалак свайго жыцьцёвага прастору. І Беларускі народ, які дагэтуль ня меў волі і долі і якога страшэнна пакрыўдзілі Вэрсальскім і Рыскім трактатам, толькі сяньня можа атрымаць свае правы, здабыць сабе месца між іншых народаў свабоду свайго нацыянальнага разьвіцьця.

Выходзячы на шырокі гістарычны шлях, мы павінны выбраць сабе, з кім нам па дарозе, хто наш хаўрусьнік, з кім мы можам і павінны сябравацца. Гэта не таму, каб мы ня верылі у сваю собскую вартасьць, як народу, але таму, што аднае нашае сілы замала, каб даць адпор усім нашым ворагам і злыдням.

Нашыя ворагі — гэта жыдоўскі бальшавізм і імпэрыялістычны шавінізм нашых ворагаў. Што з імі у нас няма нічога супольнага і што яны ня хочуць і ня могуць быць нашымі саюзьнікамі, гэтага ня трэба хіба нікому доўга даводзіць. Яны ніколі ня выказалі жаданьня пайсьці насустрач нашым нацыянальным імкненьням, а ігнаравалі ды перасьледвалі нас, як народ, рыхтуючы нам нацыянальную сьмерць.

Абапірацца на хаўрусе з імі — гэта азначала-б нашую згубу. Паколькі мы заўсёды выяўляем г. зв. беларускую мяккацеласьць і незлапомнасьць, дык затое жыды, бальшавікі ды ворагі-шавіністыя не належаць да тыпу людзей мяккасардэчных і прабачлівых. Сяньня, калі для нас зазьзяла нарэшце яркая зорка надзеі на вольную і шчасьлівую будучыню, дык яны пастарому высьмейваюць нас або проста пагражаюць помстай і расправай, калі... прыйдзе «іхнае панаваньне».

Не, ня гэта зьяўляецца нашым шляхам у будучыню. Ніякі хаўрус, пагадненьне ці фэдэрацыя з нашымі ворагамі і зладумцамі не дадуць нам вольнага разьвіцьця нашага нацыянальнага жыцьця, а толькі згубу, у якой мы самі былі-б вінаватыя. Гэтага лёсу мы для сябе ня хочам!

Беларускі народ хоча быць сябрам эўрапэйскае грамады. Ягоны лёс быў заўсёды цесна зьвязаны з лёсам эўрапэйскага кантынэнту. У захаваньні і падтрыманьні гэтае лучнасьці мы і бачым сваю гістарычную місію. Дык тыя сілы, якія выступаюць супроць Эўропы і супроць нашае місіі, ня могуць быць нашымі хаўрусьнікамі — яны зьяўляюцца нашымі ворагамі.

Эўропа знаходзіцца сяньня у гігантычным змаганьні з двума лютымі ворагамі: жыда-бальшавізмам на усходзе і англа-амэрыканскім плютакратызмам на захадзе. У гэтым змаганьні ейныя маладыя сілы здаюць вялікі выпрабавальны экзамен і кансалідуюцаа у вадну вялікую ідэйную сям’ю.

Бальшавікі і плютакраты зьвязаліся хаўрусам супроць Эўропы і прыпячатавалі яго яшчэ на канфэрэнцыі трох хаўрусьнікаў у Маскве і Тэгэране.

Мы ніколі ня мелі ілюзіяў што да «паправы» бальшавікоў або што да ангельскіх «гарантыяў» для эўрапэйскіх народаў ды іхнае палітыкі «раўнавагі». Бальшавізм нясе нам канчальную загладу, а Англія згадзілася выдаць усю Эўропу Сталіну — вось аб чым мы добра ведаем і чаго ніколі не павінны забывацца. Маскоўская і Тэгэранская канфэрэнцыі разьвеілі і апошнія ілюзіі у найбольш падатных на чужыя падшэпты з боку.

Але, дзякуй Богу, гарантам лёсу Эўропы зьяўляюцца не кантрагэнты з Масквы, Лёндану і Вашынгтону, а нямецкія жаўнеры Адольфа Гітлера. Яны стаяць на варце эўрапэйскае культуры і цывілізацыі ад чырвонае і жоўтае пошасьці ды ад залатога імпэрыялізму. Эўропу вядзе да перамогі Правадыр Вяліканямеччыны.

Мы, беларусы, маем у Нямеччыне натуральнага і адзінага магчымага хаўрусьніка. У нас супольныя ворагі, таму мы павінны весьці супольнае змаганьне. Наш лёс у вапошнім чверцьвеччы быў аднолькавы. Вэрсаліскі трактат з усімі сваімі ганебнымі вынікамі зрабіў аднолькавую крыўду, як нямецкаму, так і беларускаму народу. Толькі агульная перабудова Эўропы магла прынесьці нам палепшаньне і направіць нашыя крыўды. Гэтая вайна як нам, так і нямецкаму народу прынясе або поўны трыумф над усімі ворагамі і вялікае слаўнае нацыянальнае заўтра, або вечную няволю ды менш ці больш павольную нацыянальную сьмерць. Ангельцы думаюць ужо аб тым, як яны будуць «абясшкоджваць» немцаў пасьля гэтае вайны, а гэтак сама думаюць бальшавікі і жыды у дачыненьні да беларусаў асабліва пасьля таго, як мы пабывалі «з другога боку» і шмат чаго пабачылі.

Дык нас лучыць супольны лёс, супольная крыўда, супольныя ворагі, супольнае імкненьне і воля да лепшае будучыні, на якую мы маем поўнае права.

Але нас лучыць нешта яшчэ большае. Мы, беларусы, не зьяўляемся народам, далёкім ад немцаў паводля свае расавае прыналежнасьці і народнае культуры. Можна сьмела цьвярдзіць, што нашая лучнасьць з арыйскім Захадам была і ёсьць куды цясьнейшая, чымся з расейска-азіяцкім Усходам. Таму няма чаго і дзівіцца, што у нас выяўляецца заходня-эўрапэйская арыентацыя.

Усе аргумэнты, якія мы падаём на падмацаваньне тэзы беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, для беларускіх нацыяналістых непатрэбныя, бо гэтая тэза для нас сама сабой зразумелая. А бальшавікоў, якія жанглююць фразамі аб бальшавіцкай «свабодзе» і «вызваленьні» нас з-пад «нямецкай акупацыі» і «рабства», ніхто не перакрычыць і не пераканае.

Нямеччына пакідае за сабой правадырства у Новай Эўропе і мае поўнае права адыйгрываць галоўную ролю у новаўпарадкаваньні Эўропы пасьля заканчэньня вайны: гэтае права яна акупіла цаной крыві сваіх жаўнераў і цаной поту сваіх сялянаў і работнікаў, якія працавалі на патрэбы фронту. Але Нямеччына зусім ня мае намеру накідаць Эўропе свайго ярма, заганяць некага у няволю ці прадаваць у рабства. Нямецкі дух зьяўляецца гэніем творчасьці, працы і парадку, а ня дэманам разбурэньня, прыгону і зьдзеку. Нікому лепш, як Нямеччыне і ейнаму Правадыру Адольфу Гітлеру, нельга даверыць лёс нашага кантынэнту: гэтае кіраўніцтва прынясе пару кансалідацыі і стабілізацыі Эўропы, дзе месца закулісных інтрыгаў займе сумленная праца і высілак, паводля якіх толькі і будзе ацэньвацца вартасьць народаў ды давацца ім належнае месца між іншых народаў кантынэнту.

Мы, беларусы, прыкладаем усе высілкі, каб унесьці сваю частку у справу пабудовы Новай Эўропы і каб нашай працай і змаганьнем здабыць сабе месца вольнага і раўнапраўнага народу. Нашае права як нацыі прызнанае Нямеччынай, а нямецкае нацыянал-сацыялістычнае кіраўніцтва дапамагае у вадбудове нашага нацыянальнага жыцьця усімі сродкамі. У гэтым мы бачым шчырую волю Нямеччыны дапамагчы нам стаць на свае собскія ногі.

Той крок, які мы цяпер робім, — крок да афармленьня у сьведамую нацыю, — сур’ёзны і цяжкі, тым больш, што ён выпаў на сяньняшні цяжкі час. Але колькі-б ахвяраў гэта нас не каштавала, мы гатовыя іх прынесьці, абы толькі дасягнуць свае мэты.

У гэтым вялікім змаганьні на сьмерць і жыцьцё усяго эўрапэйскага кантынэнту мы, беларусы, ня маем чаго страціць, бо дагэтуль у нас ня было народнае волі. Дык мы можам яе толькі знайсьці. Палохаць нас няма чым.

У вялікую гадзіну перад эпохавым вырашэньнем Эўрапэйскага лёсу Беларускі народ знае свой шлях і будзе яго цьвёрда трымацца, маючы глыбокае пераконаньне, што гэта ягоны адзіны шлях у сьветлую і вялікую нацыянальную будучыню.