Чаму знікла рэчка Цех?
Выгляд
Чаму знікла рэчка Цех? Паданне Аўтар: народ Крыніца: Легенды і паданні нашага краю // «Новы Час» |
Даўным-даўно праз месца, дзе сёння стаіць Цяхцін, працякала рачулка Цех. Абапал яе берагоў раслі вербалозы, галіны якіх, нізка схіляючыся, купаліся ў вадзе. Па рэчцы плавалі белыя гарлачыкі, у ёй любілі купацца дзеці і дарослыя. І трэба ж было аднойчы такому здарыцца: купаючыся ў рэчцы Цех, утапіўся сын вядзьмаркі.
З гора яна пракляла раку і ў знак свайго пракляцця кінула ў Цех камень. З таго часу знікла рэчка, але ходзіць пагалоска сярод старых людзей: калі знайсці і выкапаць той камень з зямлі, Цех зноў стане ракой.