Чайльд Гарольд (Гейнэ/Сіманоўскі)
Выгляд
Чайльд Гарольд Верш Аўтар: Генрых Гейнэ 1844 Арыгінальная назва: Childe Harold Пераклад: Іосіф Сіманоўскі Крыніца: Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / склад. М. Скобла; уступны артыкул Е. Лявонавай. - выдавецтва "Лімарыюс", - Мінск, 2008 - с. 50 |
Непакорны човен чорны
Рассякае мора гладзь,
Нерухомыя, нямыя
Вартавыя ў ім сядзяць.
Пабялелы, анямелы
У труне ляжыць паэт.
Твар адкрыты, праз блакіты
Зрокам мерае сусвет.
А ў прадонні хтосьці стогне
Несуцешнаю ўдавой.
На жалобны плач падобны
Ўсхліпы хваляў за кармой.