Чаго мне так цяжка, чаго мне так нудна… (Шаўчэнка/Колас)
Выгляд
***Чаго мне так цяжка, чаго мне так нудна… Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Якуб Колас |
Чаго мне так цяжка, чаго мне так нудна,
Чаго сэрца плача, рыдае, крычыць,
Як дзіця галоднае? Чаго ж табе трудна?
Чаго ты жадаеш? Што ў цябе баліць?
Ці піці, ці есці, ці спатанькі хочаш?
Засні, маё сэрца, засні ты навек!
Разбітае сэрца… Няхай чыніць здзек
Звар’яцелы люд… Закрый, сэрца, вочы
13 лістапада 1844, С. П. Б. /
1938