Чаго жадаеш, Божа?
Выгляд
Чаго жадаеш, Божа? Крыніца: Божая ліра. 1930, Вільня. |
Чаго жадаеш, Божа, за Твае ўсе дары?
За тую дабрадзейнасьць, бязмерны ахвяры?
Царква й Касьцёл ня зможа быць, дзе Ты ёсьць, Божа!
Ты ў моры і ў паветры, на зямлі і ў нетры!
Ты золата ня хочаш — Тваё ўсё на сьвеце,
Усё, што людзі маюць; ўсё, што хочуць меці.
Дык вось Цябе мы шчырым сэрцам вызнаваем,
Нічым больш даражэйшым дзякаваць ня маем!
Ты, Госпад усесьвету, Ты стварыў і неба,
Залатыя зоры разьвесіў як трэба.
І зямельку нашу Ты зрабіў прыгожа —
Дзе жывёлы, рыбы, птушкі, дрэвы, збожа.
Будзь Ты нам на век векаў — літасьцівым Божа!
Тваё дабро і ласку хто-ж тут пераможа?
Абарані ад злога, ратуй чалавека —
Хай нас Твая заўсёды сьцеражэ апека!