Ці я блуджу ўздоўж вуліц шумных (Пушкін/Дубровіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ці я блуджу ўздоўж вуліц шумных…
Верш
Аўтар: Аляксандр Пушкін
1829
Арыгінальная назва: Брожу ли я вдоль улиц шумных
Пераклад: Алесь Дубровіч
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга першая - с. 258

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ці я блуджу ўздоўж вуліц шумных,
Ці ўходжу ў мнагалюдны храм,
Й ў кругу юнацтва неразумным
Адны лятункі ўсцяж віхраць.

Кажу я: год за годам міне,
І колькі б тут ні была нас,
Прытулак знойдзем ў дамавіне —
І чыйсьці хутка блізак час.

Гляджу на дуб у чыстым полі,
Я мыслю: патрыярх лясоў
Перажыве мой век бяздольны,
Як перажыў ён век дзядоў.

Дзіцянё мілае люляю,
Ужо я гавару — бывай!
Табе я месца уступаю —
Мне час сатлець, табе буяць.

Дзень кожны, кожную гадзіну
Прывык я думкай аглядаць
І блізкай смерці гадавіну
Між іх стараюся ўгадаць.

І дзе мне смерць мой лёс накіне?
Між хваль, ў дарозе ці ў баю?
Ці мо ў суседняй далі сіняй
Злажу я галаву сваю?

І хоць каму прыйшла пагібель —
Усюды роўна будзе тлець,
Ды бліжай к роднай мне сялібе
Я б так хацеў спачынак мець.

І хай жа пры магільных сходах
Ўсё дыша радасцю, вясной,
І раўнадушная прырода
Ззяе адвечнаю красой.