Ці патрэбна нам партыйнае будаўніцтва?
Ці патрэбна нам партыйнае будаўніцтва? Публіцыстыка Аўтар: Фабіян Акінчыц 1936 год Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 1 (16) ад 20.I.1936 г., б. 5-6 |
У наш век „пераацэнкі ўсіх вартасьцяў“ часта прыходзіцца спатыкацца з думкаю пра непатрэбу ў грамадзкім жыцьці палітычных партыяў. Прыхільнікі яе даводзяць, што партыі дэмаралізуюць народ і нічога карыснага ў грамадзкае жыцьцё ня ўносяць.
За апошнія гады даволі моднаю сталася нават „барацьба з партыйнасьцю“, якая вядзецца пераважна ў тых дзяржавах, дзе запанавала дыктатура клік у яўнай ці ўкрытай форме.
Фактычна, справы ў гэтакіх дзяржавах абстаяць так, што пэўная, добра сарганізаваная хэўра, захапіўшы ўладу, у мэтах утрыманьня яе на даўжэйшы час, — прагалошвае вайну ўсім палітычным партыям, залічаючы сябе да ліку непаграшымых.
Зусім асобнае мейсца займаюць дыктатарскія ўрады, прызнаныя ўсім народам, дзе гэты апошні, будучы захопленым пэўнаю прыгожаю ідэяю, каторая праводзіцца ў жыцьці кіруючаю партыяю, дае згоду на ўсё, што яна робіць у імя дабра нацыі.
У гэтым выпадку народ сьведама падтрымлівае свой дыктатарскі ўрад, каторы ёсьць нічым іншым, як выканаўцам народнай волі.
Падобныя народы, каторыя можна залічыць да ліху шчасьлівых, запраўды, партыяў не патрабуюць.
Але нас цікавіць ня гэта.
Мы хочам даць адказ на пастаўленае пытаньне — ці патрэбны палітычныя партыі наагул, а беларускаму народу ў прыватнасьці.
Справа ў тым, што нават паважны ўкраінскі часапіс „Перемога“ вядзе барацьбу з партыямі, прапагуючы ўтварэньне г. зв. фронту „нацыянальнай еднасьці“.
Разгледаючы парушаную справу трэба, перадусім, браць пад увагу палажэньне народаў двух катэгорыяў — маючых сваю дзяржаўнасьць і з тае ці іншае прычыны яе пазбаўленых.
Што датычыць народаў дзяржаўных, то палітычныя партыі тум могуць быць не патрэбны ў тым толькі выпадку, калі народ настолькі моцна скансалідаваўся нацыянальна, што вытварыў такі сацыяльна-палітычны ідэал, каторы захапіў калі ня ўсіх, то прынамсь значную большасць народу.
У іншых варунках, дзе гэтакай салідарнасьці няма, дзе пануе дыктатура розных клікаў (камуністычных, масонскіх ці якіх іншых — розьніцы ня робіць), ператварыўшых сваё панаваньне ў вялікі цяжар для ўсяго народу, — партыі неабходны. Тут патрэбна барацьба з падобнымі дыктатарскімі клікамі і яе можа вясьці толькі такі народ, каторы вытварыць для гэтакай барацьбы свой авангард у постаці палітычных партыяў. Асаблівую вагу мае нацыянальна-партыйнае будаўніцтва сярод народаў прыгнечаных і пазбаўленых сваей палітычнай незалежнасьці.
У гэтым выпадку нацыянальная палітычная партыя адыгрывае ролю палітычнай школы для грамадзянства, дзе яно загартоўвае свой дух і набывае энэргію, патрэбную да змаганьня за пепшую долю ўсяго народу. У той час, як палітычныя партыі дзяржаўных народаў імкнуцца да зрэалізаваньня сваей праграмы ўжо ў існуючай дзяржаве, — заданьні палітычных партыяў, дзеючых сярод прыгнечаных народаў, куды складнейшыя.
Апрача нацыянальнага ўзгадаваньня народу і штадзеннай барацьбы яны павінны імкнуцца да ўтварэньня такіх абставінаў пры каторых магла-б паўстаць незалежная дзяржава.
Вось дзеля гэтых прычын нельга нам пагадзіцца як з разважаньнямі тых, каторыя даводзяць пра непатрэбу палітычных групіровак наагул, так і тых, хто хацеў-бы ўтварыць фронт „нацыянальнай еднасьці“, памінуўшы партыйнае будаўніцтва.
Калі разыходзіцца пра ўтварэньне такога цэнтру, які абьеднываў-бы ўсе нацыянальна-дзеючыя палітычныя і грамадзкія сілы, то мы, беларусы, гэтакі цэнтр ужо маем у постаці Беларускага Нацыянальнага Камітэту, каторы запраўды творыць фронт беларускай нацыянальнай еднасьці.
Справа палягае на тым, каб наш Нацыянальны Камітэт узмоцніўся і загарнуў пад свае ўплывы ўвесь Беларусні Народ.
Гэта-ж узалежнена, у сваю чаргу, ад інтэнсыўнасьці працы тых палітычных і грамадзкіх установаў і арганізацыяў, каторыя ўваходзяць у гэты Камітэт.
Паважную ролю адыгрываюць тут палітычныя партыі, каторыя сваею праграмаю і тактыкаю здольны пацягнуць за сабою шырэйшыя колы беларускага грамадзянства.
Наступіць такі час, калі і наш народ абьяднаецца на грунце некай аднэй сацыяльна-палітычнай ідэолёгіі і калі тыя разыходжаньні і якія існуюць паміж паасобнымі нац. беларускімі партыямі самым жыцьцём будуць згладжаны.
Павінён наступіць і такі стан рэчаў, калі нават тыя, каторыя адвярнуліся ад беларускай нацыянальнай справы і пашлі за камуністычным інтэрнацыяналізмам, пераканаюцца ў сваіх памылках… — Цяпер-жа, калі выразна пачынаюць зарысоўвацца знакі будучых падзеяў, беларускія нацыянал-сацыялісты павінны тварыць моцныя партыйныя кадры, актыўныя і прасякнутыя духам патрыятызму, пры дапамозе якіх разабьюць усе перашкоды, вытвараныя на шляху да нацыянальнага і сацыяльнага вызваленьня Беларускага Народу.
Ф. Акінчыц.