Перайсці да зместу

Цішка Гартны (1923)/Выбраныя творы/Загудзі ты, вецер

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Неба і зямля Загудзі ты, вецер
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1923 год
Не паеду…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Загудзі ты, вецер.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Загудзі ты, вецер.

Загудзі ты, вецер,
Скалыхні вярбіну;
Засьпявай ты песьню,
Мілая дзяўчына!

Засьпявай, як птушка
Летняю парою,
Каб было мне шчасна
Пасядзець з табою;

Каб сагнала песьня
Ўсю вуду ліхую
І ўвабрала душу
Ў вопратку сьвятую:

Радасьці-вясельля,
Шчасьця і любові,
Каб нуды сарвала
Моцныя аковы.

Засьпявай, галубка,
Засьпявай, дзяўчына!
Скалыхні ты, вецер,
Скалыхні вярбіну.