Перайсці да зместу

Цяперашні мамэнт і беларусы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Цяперашні мамэнт і беларусы
Публіцыстыка
Аўтар: Рамуальд Зямкевіч
1919 год
Крыніца: Беларуская Думка. — 2 чэрвеня 1919. — №16; бач. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Цяперашні мамэнт і беларусы.

Загранічныя тазэты пішуць, што Антанта задумала памагчы Расеі да вызваленьня з цяжкаго бальшавіцкаго ярма і што дзеля таго гатова прызнаць, расейскі урад Калчака.

Вестка гэтая, трэба сказаць, досьць ўстрывожыла шмат каго з палітыкоў тых Народаў, каторыя ідуць да поўнай палітычнай незалежнасьці.

Падробнасьці варункаў Антанты пакуль што яшчэ зусім не выяснены. У газэтах адзначана толькі што Антанта пажадае памагчы расейскаму народу, освабадзіцца і можа прызнаць Омскі урад адмірала Калчака толькі тады, калі ён згодзіцца прызнаць усе заваяваныя свабоды расейскага народа і пастараецца склікаць як можна найхутчэй Устаноўчы Сойм. Калі адмірал Калчак прыймець гэтыя варункі, гасударствы Антанты зараз жа пасьля прызнаньня новага Расейскага Ураду, вышлюць паслоў для перагавораў і дапусьцяць прэдстаўнікоў Рассе на конфэрэнцыю ў Парыжы.

Быўшыя расейскія міністры як Сазоноў, Керэнскі і другія працуюць у гэтым кірунку моцна і не згаджаюцца ніяк на адлучэнбне ад Расеі, быўшых яе «акраін». Яны у салодкіх славах даюць абецанкі: поўнай аўтономіі, прызнаньня правоў развіцьця кожнай народнасьці паасобку, але толькі у звязі з Вялікай Расеяй.

Пытаньне быць ці ня быць мусі цяпер быць пастаўлено кожным народам, которы меў несчасьце быць пад расейскім уціскам.

Мы беларусы добра ведаем, што звачаць расейскія абецанкі, бо бачылі і пачулі на сваей скуры, як выглядае расейскае прызнаньне права народнасьці на сваё развіцьцё

Ня тут кажучы, паказало нам гэта паступовае расейскае грамадзянство, якое ніколі нас за народ прызнаць не хацело, так сама паказалі нам гэта расейскія сацыялісты-бальшавікі, якія прызналі незалежнасць Беларусі, але беларусаў да урадаў не дапусьцілі і ад незалежнай Беларусі адарвалі Віцебшчыну і Магілёўшчыну.

Мы, беларусы, ідзём да поўнай палітычнай незалежнасьці і непадзельнасьці, што ужо было апавешчэна ўсяму сьвету, адрачыціся ад гэтага ніяк і ніколі ня можам і нашым апякунам з Бела-Польшчы як і з Вяліка-Расеі адказаць адно можам: «Hands off!»

Справу нашую на кангрэссі абароніць наша Рада Рэспублікі, якая адна толькі мае права высказывацца у пытаньнях нашае палітыкі.

Юры Олельковіч.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.