Перайсці да зместу

Царква і нацыянальнасьць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Царква і нацыянальнасьць
Публіцыстыка
Аўтар: Аўгусцінас Янулайціс
1940 год
Крыніца: Газэта «Krynica», № 43 (752), 31.V.1940 h., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Царква і нацыянальнасьць.

(Да справы праблемы Праваслаўнай Царквы ў Ліцьве)

Цэрквы, жадаючыя быць унівэрсальнымі, здаецца, не павінны быць нацыянальнымі. Яны павінны-бы здавольваць людзей усіх языкоў і нацыянальнасьцяў, ня робячы між імі ніякай розьніцы. У практыцы аднак часам бывае інакш: адна нацыянальнасьць завалодвае царквой і праз яе праводзіць сваю нацыянальную палітыку.

Толькі адны рэформаваныя патрапілі стварыць для ўсей Літвы адну арганізацыю. У іншых цэрквах гэтага няма. Эвангелікі маюць тры арганізацыі (ліцьвіноў, немцаў, латышоў). А ў каталіцкай царкве ў ваднэй часьці Літвы ўсьцяж трымаюцца старога настаўленьня, што яна мае быць польскай, каб туды літоўскі язык (і беларускі — прып. рэд.) ня быў упушчаны.

Свома выглядае праваслаўная царква ў Ліцьве. Яна, з прычыны царскай расейскай палітыкі, сталася расейскай нацыянальнай царквой… І ў Ліцьве праваслаўная царква падаўнейшаму астаецца расейскай.

Падаўнейшаму праваслаўныя Літвы залежаць ад Масквы, хоць цяпер няма на гэта патрэбы.

У Маскве цяпер сядзяць іншыя людзі, там праводзіцца іншая царкоўная палітыка, царква там не паддзержваецца. Сучасныя павадыры СССР ня дзеяць праз царкву. Падтрымоўваць залежнасьць праваслаўнай царквы ад Масквы савецкі ўрад, як можна думаць, ня зьбіраецца. Нават само падазрэньне, што Саветы могуць гэтым цікавіцца, было-б праціўным іх прынцыпам.

Зьліцьцё ў цяперашняй Ліцьве праваслаўнай царквы і расейскай нацыянальнасьці выглядае недарэчнасьцяй. Бо-ж ёсьць праваслаўнай веры людзі, якія прыналежаць да літоўскай (а перад усім беларускай — прып. рэд.) нацыянальнасьці. І гэтым людзям незразумела, што толькі стаўшыся расейцам належна споўніш свае рэлігійныя абавязкі…

Нядаўна я быў падняўшы пытаньне, што праваслаўным Літвы трэба пакінуць залежнасьць ад Масквы і ўпарадкавацца інакш. Як гэта зрабіць—рэч кананістаў. Мяне цікавіла толькі палітычная старана гэтай справы…

Аказалася, што ў расейскай прэсе гэта думка выклікала нездаваленьне.

І тут дзеяць не рэлігійныя, а чыста нацыянальна-палітычныя матывы. Усюды чуваць рука расейскіх эмігрантаў…

У гэтым зацікаўлены і праваслаўныя сьвяшчэньнікі расейцы (ня ўсе — прып. рэд.). Яны, што псыхолёгічна зусім зразумела — сьняць аб тым, каб вярнуўся парадак старых царскіх часаў, каб іх уплыў быў вялікі і шырокі, каб яны маглі злучыць у вадну слаўную тройцу тры элемэнты — праваслаўе, расейскую нацыянальнасьць і царскі абсолютызм, не прызнаючы іншыя нацыянальнасьці.

Эмігранцкія палітыкі жадаюць выкарыстаць праваслаўную царкву для сваіх мэтаў: адбудаваць даўнейшую імпэрыялістычную царскую Расею. Аддзяленьне ад Масквы аслабіла-б магчымасьць павароту аддзеленых да вялікай царскай Расеі. І вось яны гэтаму аддзяленьню праваслаўных працівяцца…

Для нас з усяго гэтага ясны вывад: найлепш хутка сарваць лучнасьць, якую падтрымаць так хацелі-б эмігранты розных адценяў.

Праф. А. Янулайтіс

(„Lietuvos Aidas“ 24.V.1940)