Хто над жалезнай струной запануе…
Выгляд
Хто над жалезнай струной запануе… Верш Аўтар: Францішак Багушэвіч Крыніца: Полымя, 1950, №5 |
* * *
Хто над жалезнай струной запануе,
Аж яна плача, то грыміць громам, то стогне,
То так смяецца, рагоча, танцуе,
Што душа цвёрдая здрогне, —
Той і над сэрцам панаваць можа,
Бо дар музыкі, то Твой дар, Божа!
Іграй жа свету, а хто ўчуе тоны,
Той не прапашчы, той будзе збавёны.
18-20.07.1897