Перайсці да зместу

Хрэст на свабоду (1905, кірыліца)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хрэст на свабоду
Верш
Аўтар: Цётка
31 кастрычніка 1905 году
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хрэст на свабоду (Цётка, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХРЭСТ НА СВАБОДУ.


На усходзи красна неба
Нас не дзивиць — так и трэба!
Кроу рэками льецца у морэ.
Салдат гине там ад гора
Без кашули и без хлеба
Нас не дзівіць — так и трэба!

Гоняць сына, гоняць мужа.
Мы слухаем цара дужа,
З душы рвецца скарга у неба,
А мы маучым — так и трэба!

Жандар стрэле, казак бьецца.
У народу спина гнецца
Ад налогау з соли, хлеба,
А мы плацим — так и трэба!

У Пецербурху змерли людзи:
Им прашыли куляй грудзи,
Бо то з песняй и з алтарам
Пашли з попам перэд царам.
А цар сыпнуу як бы з неба,
Тысяч куляу — так и трэба!

Дурняу хрысциць на свабоду.
Цар навуку дау народу.
Паказау им як бы з неба
Што больш цара не патрэба!

Тагды Гапон у громаду
Бежыць, крычыць: трэба ладу,
Трэбашроту, бомбау, стрэльбау,
Трэба биць нам гетых шэльмау!
Чуе ещэ голас з неба,
Што больш цара не патрэба!

З той пары, Масква, Варшава,
Рыга, Вильна, Бак, Либава,
Беларусь, Литва, Расея
Гоняць вон цара зладзея!
Народ чуе голас з неба,
Што больш цара не патрэба!

Бомба трах! Сергей у шматы,
Мирски бежыць аж да хаты,
Цар у страху, сэнат млее,
Беданосцау аж хварэе.

Кладуць сетки, каски, бляхи.
Найбольш стршаць гета ляха:
Циха коляць, цэльне стрэляць,
Так як жыта чэрцей меляць.
Народ чуе голас з неба,
Што свабоды яму трэба!

Выдау Други Краевы Комитет Беларускае Соцыялистычнае Громады. Вильна 31 Акцябра 1905 году.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.