Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/В/Цішка Гартны/Урачыстасьць/Я жыць хачу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Праца Я жыць хачу
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1927 год
Мая душа
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я жыць хачу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я жыць хачу.

Я жыць хачу, як піць ад смагі;
Я жыць хачу, як сонца ў холад.
Я жыць хачу і повен прагі
Жыцьця, бо ’шчэ здароў і молад.

Бягучы час, дзянькі, хвіліны
На пальцы пільна я лічу,
І шкода кожнай мне часіны,
Што ўжо прашла, бо жыць хачу.

Я ў даль глухую пазіраю,
За зданьнем выдумным лячу,
Аб днёх шчасьлівейшых гадаю
І жду іх, жду, бо жыць хачу.

Хачу цьвятоў, хачу вясельля,
Хачу прыгожых абразоў,
Любошчаў палкіх, хмелю зельля,
Забыўнай ласкі кайданоў.

Ўсю зелень поля, сьветласьць сонца,
Весь пах цьвятоў, весь рэчак цёк
Вабраць ў сябе і ў іх бясконца
Купацца дні ў сьвятле і ўзмрок,

Каб знаць, што я жыву, як трэба,
Ня доўг, ня службу залачу!
Я зораў бліск, прастора неба,
Свабоды буйнае хачу,

Як вецер вольны, рэзвы, моцны
Па галу[1] вольнаму лятаць.
Хто жыць ня хоча, таго злосна,
Таго бяссэрдна[2] праклінаць.

Ўвесь страх, увесь сум аб часе сьмерці
Прад думкай сьветлай распыліць,
Душой шчасьлівы, палкі сэрцам,
Хачу я жыць, кіпуча жыць!



  1. Прастору.
  2. Няміласэрдна.