Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/В/Цішка Гартны/Песьні працы і змаганьня/Сявец

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сон Сявец
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1927 год
Каваль
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сявец (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сявец.

Ўставай, сявец! Бяры сяўню,
Аўса, вады давай уволю
Свайму любімаму каню
І едзь пасьпешна ты у поле.

За зіму ўспрэўшая зямля
Табе аддасьць за працу многа!
Ўставай, сявец! Няхай сяўня
Ня будзе пуста і убога!
Рукой зярнят бяры паўней
Ды кідай мерна жменя у жменю;
Са збожжам ў сэрцы думкі сей —
Надзеі, праўды, адраджэньня.

Прышла вясна, і там цябе
Чакае звольненая ніва
І зазывае[1] ўжо к сабе
Сяўца-работніка зычліва.

Ўставаў, сявец! І тое знай,
Што думак ральля не абмане
І дасьць багаты ураджай
За пот твой шчыры і стараньне.

Ўставай, сявец! Ідзі, ары
Зьдзярнелай нівы твае гоні;
Прышоў твой час — ужо пара
Пачаць сяўбу яшчэ сягоньня!



  1. Рус. — заклікае.