Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/Пад родным небам/За мною курганы вячыстыя…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Псальмы паўночныя ⁂ (За мною курганы вячыстыя…)
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1927 год
⁂ (Я — спадчына вякоў, сын даўніх пакаленьняў…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: За мною курганы вячыстыя…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

За мною курганы вячыстыя,
Наперадзе — далі квяцістыя,
На ростані я — дзед вандроўны.

Адкуль і куды, з якой мэтаю,
Пад тайнай якою плянэтаю[1]
Мяне вядзе ўдаль шлях няроўны?

Іду я маленькай трапінкаю,
Плыву я драбнюткай краплінкаю
Пад бурай-віхурай жыцьцёвай.

Чаму і нашто, кім скірованы,
Пад зоркай якою захованы,
Хто шэпча над шляхам замовы?
...............
… А досіць адзін прамень[2] слонка,
Бурлівага сэрца гамонка, —
І гінуць, як цені, пытаньні.

Усё тады ясна на сьвеце,
Жыцьцё разумеюць і дзеці,
Слабеюць душы нараканьні.

Жывеш, нібы краска на ніве,
Як дуб на паляне, — шчасьлівы,
Як бура — адважны і сьмелы.

Жыцьцём ты напоўнен, як хмелем,
Іскравым і шчырым вясельлем, —
Загадкі жыцьця зразумелы.


  1. Нябесныя целы, якія сьвецяць не сваім сьвятлом; да плянэтаў належыць і зямля.
  2. Лепей — коска.