Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/З ранейшых вершаў/Сэрца прароча

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зьмітрок Бядуля Сэрца пророча
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1927 год
Дзіця рая
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сэрца прароча.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ранейшых вершаў.

Сэрца пророча.

Месяц бледны глядзіць на нямую лагчыну,
Над затокаю вольха ківае галінай,
Пушча сьпіць ў зачарованым сьне...
Ой, чаму гэтак сьлёзы мне вочы туманяць?
Ой, чаму гэтак боль грудзі кволыя раніць?
Ой, чаму гэтак жудасна мне?
Сэрца нешта благое прароча
І з грудзей яно вырвацца хоча...

*

Можа недзе, далёка, ў нязьведаным краю
Дарагая дзяўчынка мая памірае?..
Можа сам буду скора канаць?...
Ой, рыхтуець мне нешта таёмная доля...
Ой, маўчыць, як-бы ведае, чыстае поле...
Ой, лес цёмны ня хоча казаць...
Сэрца нешта благое прароча
І з грудзей яно вырвацца хоча.

*

Ў самым сэрцы маім чараўніца трывога,
Ў самым сэрцы маім царства чорнага бога[1]
Расьсявае атручаны мак...
І, здаецца, ўсё сьпіць пад цяжарам магілы,
І, здаецца — жыцьцё няцікава, няміла,
Смокча кроў мне з грудзей ваўкалак[2]
Сэрца нешта благое прароча
І з грудзей яно вырвацца хоча...

 

  1. а) Ёсьць дагадкі, што старыя славяне верылі ў чорнага бога.
  2. б) Па народных праданьнях, гэта людзі, пераробленыя ў ваўкоў.