Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Чыжык беларускі/Чыжык

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мая прадмова Чыжык
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
Падаюць лісьці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чыжык (Леўчык).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чыжык.

— „Чыжык, чыжык, дзе ты быў?“
— „Я на Белай Русі жыў:
Бачыў сьлёзы, жалю крык,
Як гаруе там мужык…“

— „Чыжык, чыжык, дзе ты быў,
Што ты чуў там, што рабіў?“
— „Сярод вёсак я лятаў,
Песьні сумныя зьбіраў…“

— „Чыжык, чыжык, дзе ты быў?
Што ты бачыў, што ты сьніў?“
— „Ох, шмат гора ёсьць там, шмат,
Выглядае беднасьць з хат…“

— „Чыжык, чыжык, — дзе ты быў?“
— „Па магілках я блудзіў,
Па курганах, ля дарог,
З жалю вытрымаць ня мог!…“