Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Чыжык беларускі/Ніхто маіх ня знае сьлёз…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Падаюць лісьці Ніхто маіх ня знае сьлёз…
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
⁂ (Калі ка мне сьмерць набрыдзе…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ніхто маіх ня знае сьлёз…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ніхто маіх ня знае сьлез…

Ніхто маіх ня знае сьлёз,
Што ў сэрцы схованы глыбока,
Проч[1] роднай хаты там — далёка,
Гдзе я радзіўся, бегаў, рос;
Гдзе шоў касцоў праз горы, долы
Зык-звон вясёлы.

Ніхто маіх ня знае сьлёз,
Ніхто маей ня знае долі,
Апроч крыніцы тэй — у полі,
І вербаў сумных, і бяроз,
Старэнькай грушы у садочку,
Старых кляночкаў.

Ніхто ня знае… проч магіл,
Што траўкай-мохам зарастаюць,
Што столькі сумных дум хаваюць,
Нязбытых дум, прапаўшых сіл…
Дзе жджэ мяне дзярна ўзгор чысты
На сон вячысты…[2]

Ніхто маіх ня бачыў сьлёз.
Ніхто ня знаў мяне ў нядолі…
Апроч тэй пасекі пры полі,
Апроч ракі, плытоў і лоз
І тэй дарожкі, што пры рэчцы
Шнурком пляцецца.


  1. Апроч.
  2. Пол. — вечны, адвечны.