Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Чыжык беларускі/Дружна, брацьця!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Годзі Дружна, брацьця!..
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
⁂ (Усё праходзе, ўдалі занікае…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дружна, брацьця!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дружна, брацьця!…

Дружна, брацьця, будзьма ў згодзе,
Ці ў нядолі, ці ў прыгодзе
I злучэмся ў шнур, як гусі,
На дабро ўсей Беларусі.

Бо ці хто калі патрапіць
Венік паламаць адразу?
Не здалее, — толькі страціць
Многа поту, сіл і часу!

Дык і мы, калі ў грамадзе
Разам станем, як сьцяною,
Дружна будзем жыць і радзіць,
Не застрашаць нас бядою!!!

А, калі яго разьвяжа,
Кожну ён тагды галінку,
Як вазьмецца, як наляжа,
Пераломіць, як былінку!