Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Беларускі жаўранак/Конь-ратай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На дзяды Конь-ратай
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
Сон на Нёмне каля Шчары

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Конь-ратай.

Сярод шэрай ральлі конь-ратай трупам лёг,
А на трупе яго села сіва-варона:
„Эх ты, бедны мой конь-гаспадар, на палёх
Праца цяжка была ўся твая абарона…

Аж твой труп у плугу на ральлі схаладзеў —
І зярнят на пасеў прывязьці не пасьпеў…